25 красавiка 2024, Чацвер, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая тактыка: беларускія спецслужбы таемна рыхтуюць масавы напад мігрантаў на Польшчу

6
Новая тактыка: беларускія спецслужбы таемна рыхтуюць масавы напад мігрантаў на Польшчу
ФОТА ANADOLU AGENCY

Пільнасць польскіх памежнікаў спрабуюць усыпіць.

«Беларускі бок усыпляе нашу пільнасць, каб у нейкі момант - магчыма, у святочныя дні Калядаў - зноў атакаваць, мяркуючы, што нашых патрулёў тады будзе менш. Наадварот, мы будзем яшчэ больш пільнымі», - заявіла прэс-сакратарка Памежнай службы Польшчы Ганна Міхальская ў эфіры тэлеканала TVP Info.

Ганна Міхальская адзначыла, што афіцэры Памежнай службы Польшчы назіраюць усё меншую колькасць спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

Паводле яе ацэнкі, зніжэнне гэтай колькасці можа сведчыць аб тым, што міграцыйны ціск змяншаецца праз пагаршэнне варункаў надвор'я. Пры гэтым яна дадала, што размова можа ісці і аб тым, што беларускі бок хоча ўсыпіць пільнасць польскіх службаў, каб у нейкі момант зноў атакаваць.

Ці будуць мігранты нападаць на Каляды?

Міхальская ўказала, што, магчыма, такім момантам будуць калядныя святы, бо беларускі бок можа разлічваць на тое, што тады польска-беларуская мяжа будзе менш абароненая. Як яна запэўніла, усё будзе наадварот.

"Мы будзем яшчэ больш пільнымі", - сказала яна. Яна дадала, што Памежная служба Польшчы таксама прадугледжвае сцэнарый, згодна з якім міграцыйная хваля вернецца вясной.

- Мы назіраем усё менш спроб нелегальнага перасячэння мяжы, хаця ўвесь час падкрэсліваем, што тыя групы мігрантаў, якія зараз падыходзяць да мяжы, вельмі добра падрыхтаваны беларускімі службамі. Яны ўзброеныя рознымі інструментамі, мы часта знаходзім пры іх небяспечныя інструменты, - сказала Ганна Міхальская.

Яна дадала, што замежнікі нападаюць на польскія спецслужбы, кідаючыся камянямі ці петардамі.

- Гэта вельмі небяспечныя сітуацыі; гэтага мы яшчэ не назіралі ў пачатку міграцыйнай хвалі, гэта значыць у пачатку жніўня. Гэтыя групы былі тады вялікімі, але не было той агрэсіі, якую мы назіраем зараз, - ацаніла Ганна Міхальская.

- Мы назіраем, што беларускія спецслужбы таксама шукаюць розныя спосабы, метады, каб дапамагчы нелегальным мігрантам перасекчы мяжу, каб аблегчыць ім пераход праз польскую мяжу. Напэўна, гэта звязана з тым, што беларускі бок быў здзіўлены рашучай пазіцыяй польскіх службаў. Гэта прымушае шукаць новыя спосабы прарваць мяжу, - заявіла яна.

Яна дадала, што польскія памежнікі бачаць спробы аслабіць пільнасць беларускімі спецслужбамі, якія “ў адным месцы рыхтуюць незаконны пераход (...), падстаўляюць драбіны, рэжуць правады, а праз некалькі кіламетраў спрабуюць яе (групу мігрантаў – заўв. рэд.) перакінуць праз мяжу”.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках