25 красавiка 2024, Чацвер, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, хто выдаў Базанаву шэнгенскую візу

12
Стала вядома, хто выдаў Базанаву шэнгенскую візу
УЛАДЗІМІР БАЗАНАЎ

Спартыўны чыноўнік унесены ў санкцыйныя спісы ў краінах Балтыі.

Кіраўнік АБФФ Уладзімір Базанаў, які быў выправаджаны з Чэхіі на мінулым тыдні, атрымаў шэнгенскую візу ад Вугоршчыны, перадае denikn.cz.

Як паведамляе партал, Базанаў унесены ў санкцыйныя спісы ў краінах Балтыі, і пакуль незразумела, як функцыянер атрымаў візу.

Дадамо, што ў вугорскім пасольстве ў Чэхіі адмовіліся каменціраваць сітуацыю.

1 снежня Чэхія анулявала шэнгенскія візы Базанаву і ягонай жонцы.

Раней Базанаў сам прызнаваўся, што шэнгенскую візу яму дала Вугоршчына.

Нагадаем, што 30 лістапада кіраўнік АБФФ Уладзімір Базанаў і ягоная жонка былі затрыманыя Мараўска-Сілезскай паліцыяй. Іх падазравалі ў парушэнні мер, устаноўленых Міністэрствам аховы здароўя Чэхіі. МЗС краіны заявіла, што ў Базанава не было ўязной візы.

Базанаў і ягоная жонка адправіліся ў Чэхію разам з жаночай зборнай Беларусі на матч кваліфікацыі да ЧС-2023. Матч быў скасаваны праз станоўчыя ПЦР-тэсты ў прадстаўніц беларускай нацыянальнай каманды, беларускі ўжо вярнуліся ў Беларусь. Раней Базанаў з жонкай разам з жаночай зборнай наведалі Кіпр, дзе беларускі таксама праводзілі матч адбору да ЧС.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках