16 красавiка 2024, aўторак, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламентарыі Літвы, Польшчы і Украіны заклікалі да трыбунала над беларускім рэжымам

31
Парламентарыі Літвы, Польшчы і Украіны заклікалі да трыбунала над беларускім рэжымам

Гаага для лукашыстаў становіцца ўсё бліжэй.

Парламентарыі Літвы, Польшчы і Украіны ў панядзелак у Варшаве асудзілі агрэсіўныя дзеянні Расеі супраць Украіны, а таксама "пастаянныя парушэнні ўладамі Беларусі правоў чалавека, а таксама арганізацыю імі нелегальнай міграцыі".

Пра гэта гаворыцца ў выніковым дакуменце Парламенцкай асамблеі (ПА) Сэйма Літвы, Сэйма Польшчы і Вярхоўнай Рады Украіны, паведамляе Delfi.

Гэты орган заснаваны ў 2008 годзе ў Кіеве. З'яўляецца кансультацыйнай міжпарламенцкай інстытуцыяй, якая абмяркоўвае адпаведныя агульным інтарэсам пытанні і праекты.

Апошняя сесія ПА Сэйма Літвы, Сэйма Польшчы і Вярхоўнай Рады Украіны адбылася ў панядзелак 6 снежня ў Варшаве

Перш за ўсё парламентарыі гэтых трох дзяржаў прызналі Украіну ахвярай агрэсіі, якая “мае права абараняць сваю тэрытарыяльную цэласнасць, нацыянальную незалежнасць і жыццё, здароўе, бяспеку і ўласнасць сваіх грамадзян усімі даступнымі сродкамі, у тым ліку вайсковымі.

Парламентарыі Літвы, Польшчы і Украіны звярнуліся да Еўрапейскага Звязу (ЕЗ), NАТО і іншых супольнікаў з тым, каб яны прынялі ўсе магчымыя папярэднія меры, накіраваныя на прадухіленне якой бы там ні было далейшай агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Асобным пытанням у выніковым дакуменце адлюстравана сітуацыя ў Беларусі. ПА трох краін заклікала ўлады Беларусі неадкладна спыніць нагнятанне сітуацыі на мяжы з Літвой, Польшчай, Латвіяй, спыніць плыні нелегальнай міграцыі ў суседнія дзяржавы праз яе тэрыторыю і прыняць гуманітарную дапамогу. Парламентарыі таксама заклікалі "неадкладна адпусціць на волю і рэабілітаваць усіх незаконна арыштаваных або асуджаных палітвязняў".

Звяртаючыся да міжнароднай супольнасці ПА Сэйма Літвы, Сейма Польшчы і Вярхоўнай Рады Украіны заклікала "нарошчваць намаганні для дзейснай падтрымкі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл Беларусі, а таксама праводзіць адзіную і паслядоўную палітыку ў дачыненні да Беларусі".

У дакуменце таксама чарговым разам прапануецца ініцыяваць міжнародны судовы працэс, які прадугледжвае ўсеагульную юрысдыкцыю, якая дазваляе асудзіць асабіста Аляксандра Лукашэнку і прадстаўнікоў ягонага рэжыму за маштабныя злачынствы супраць беларусаў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках