19 красавiка 2024, Пятніца, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін, шчыра запрашаем у пекла!»

14
«Пуцін, шчыра запрашаем у пекла!»

У сеціве запусцілі флэшмоб «Украінцы будуць даваць адпор».

У Facebook на фоне паведамленняў аб магчымым уварванні Расеі запусцілі флэшмоб «Украінцы будуць даваць адпор», піша «Гордан».

Былы народны дэпутат ад «Народнага фронту» Андрэй Левус, анансуючы запуск флэшмобу, пісаў 4 снежня ў Facebook пра сённяшнія перамовы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

«Пуцін ва ўльтыматыўнай форме патрабуе здачы Украіны, інакш пагражае вайной. Давайце прадэманструем Пуціну і свету, што ўкраінцы не будуць гандляваць суверэнітэтам. «Міру» на ўмовах Расеі ўсё адно не будзе - нават калі Захад дамовіцца з Пуціным, а ўлада [кіраўніка Украінскай дзяржавы Уладзіміра] Зяленскага капітулюе, украінцы будуць супраціўляцца расейскім акупантам! Пуцін, шчыра запрашаем у пекла!» – напісаў ён.

Удзельнікаў флэшмоба просяць размясціць сваё фота з хэштэгамі

«Няхай гэты жэст рукой будзе нашым шматмільённым адказам на ўльтыматумы Пуціна», - дадаў Левус і апублікаваў фота, дзе ён дэманструе жэст, які выказвае адмову.

Да флэшмобу далучыліся больш за 2,3 тысячы ўкраінцаў, сярод іх:

украінскі дыпламат, дырэктар Кіеўскага форума бяспекі Данііл Лубкіўскі;

палітолаг Віктар Таран;

былы палітвязень Крамля Уладзімір Балух;

экс-міністр інфраструктуры Уладзімір Амелян;

мастак Мікіта Цітоў (многія ўдзельнікі флэшмобу выкарыстоўвалі яго ілюстрацыю);

экс-міністр адукацыі і навукі Украіны Сяргей Квіт;

украінскі вайсковец і музыка, фігурант справы аб забойстве журналіста Паўла Шарамета Андрэй Антоненка;

былы дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Заран Шкірак.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках