19 красавiка 2024, Пятніца, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта мая вайна супраць сатаністаў»: смелы беларус расфарбаваў хату ў бел-чырвона-белыя колеры

38
«Гэта мая вайна супраць сатаністаў»: смелы беларус расфарбаваў хату ў бел-чырвона-белыя колеры

Анатоль Каханчык заявіў, што не дасць перафарбаваць сцены.

Telegram-канал "Менск разам" расказаў гісторыю Анатоля Каханчыка. 61-гадовы жыхар вёскі Алешча ў Полацкім раёне расфарбаваў свой дом у бел-чырвона-белыя колеры.

Мужчына адпрацаваў на Беларускай чыгунцы 38 гадоў, быў звольнены з палітычных матываў.

Сёлета ў лютым ён быў асуджаны на сем дзён за афармленне ўласнага дома ў бел-чырвона-белыя колеры.

19 лістапада - 15 дзён, фармальна - за рэпост у сацсетках, але прычына - ягоны дом.

Пракуратурай і СК Анатолю быў выстаўлены ультыматум: ці ён зафарбоўвае сцены дома, ці будзе заведзена крымінальная справа паводле артыкула «злоснае хуліганства».

Анатоль адказаў уладам:

- У вас адно выйсце, каб дом быў зафарбаваны - трымаць мяне за кратамі.

Гэта сімвал пакут Хрыста. Сімвал Крыві Хрыста на плашчаніцы. Менавіта такія бел-чырвона-белыя нашыўкі, званыя "бруямі", "крыніцамі" ці "рэкамі", размешчаны на мантыях патрыярха і мітрапалітаў. Гэта мая вайна супраць сатаністаў. Гэта адзіны даступны і прымальны для мяне сродак супраць спроб знішчэння святых для ўсяго хрысціянства сімвалаў.

Таксама ён заявіў, што калі ціск на яго працягнецца, то ён абвесціць сухую галадоўку.

«Цяпер наш герой знаходзіцца ў сваім доме, які стаў для яго полем бітвы за светлую будучыню нашай краіны», – піша Telegram-канал.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках