16 красавiка 2024, aўторак, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швэцыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы

16
У Швэцыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
ФОТА: DEPOSITPHOTOS

Упершыню за 30 гадоў абноўлены тэмпературны мінімум.

Швэдскі пасёлак Наймак у панядзелак, 6 снежня, упершыню за 30 гадоў усталяваў тэмпературны рэкорд - слупкі тэрмометраў паказалі там мінус 43,8 градуса, піша The Local Sweden.

Як удакладніла сіноптык Швэдскага інстытута гідралогіі і метэаралогіі (SMHI) Эма Херэнстам (Emma Hаrenstam), апоўдні зафіксавалі значэнні на ўзроўні мінус 42,7 градуса. У другой палове дня тэмпература апусцілася амаль да 44 градусаў марозу. Сіноптыкі не выключаюць, што ў аўторак, 7 снежня, яна працягне падзенне і паб'е новыя рэкорды. У сераду ў Наймак, як і ў астатнюю частку Швэцыі, прыйдзе пацяпленне.

Наймак - у зімовы час адно з самых халодных месцаў у Швэцыі. Паселішча размешчаная проста на мяжы, на поўначы краіны, дабрацца да яго можна толькі праз Фінляндыю. У населеным пункце пражываюць усяго два чалавекі. На поўначы Швэцыі ў мэтах бяспекі прыпынілі рух цягнікоў.

Рэкорд адмоўных тэмператур быў устаноўлены ў Швэцыі 2 лютага 1966 года, калі слупкі тэрмометраў паказалі мінус 52,6 градуса. Акрамя таго, адным з самых халодных быў 30 снежня 1978 года (мінус 48,9 градуса). Саракаградусных маразоў, падобных да снежня 2021 года, у краіне не было 30 гадоў.

Халадае і ў Беларусі. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сёння вечарам у Менску слупок тэрмометра апусціцца да мінус 10, а ўночы будзе яшчэ больш халодна.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках