20 красавiка 2024, Субота, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы: Ніхто не даваў Мэркель паўнамоцтваў весці перамовы з Лукашэнкам

12
Кіраўнік МЗС Польшчы: Ніхто не даваў Мэркель паўнамоцтваў весці перамовы з Лукашэнкам
ЗБІГНЕЎ РАЎ
ФОТА: GRZEGORZ MICHAŁOWSKI/PAP

ЕЗ не прызнае легітымнасць дыктатара.

Ніводны інстытут або агенцтва ЕЗ не давалі Ангеле Мэркель паўнамоцтваў весці тэлефонныя перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам наконт развязання мігранцкага крызісу на беларуска-польскай мяжы. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Раў у інтэрв'ю «Нямецкай хвалі».

Са слоў міністра, за гэты крок Ангелу Мэркель раскрытыкавалі і ў Нямеччыне.

- Такога кшталту пастановы трэба абмяркоўваць з усімі краінамі-сябрамі ЕЗ. Калі санкцыі былі ўведзеныя год таму, прычына для іх увядзення была відавочная, і яна не мела ніякага дачынення да гібрыднай вайны, якая разгортваецца на нашых вачах проста цяпер. Тады ўвядзенне санкцый было натуральным, і я б нават сказаў, спантаннай рэакцыяй на сфальсіфікаваныя выбары і рэпрэсіі, якія зазналі беларускія дэмакратычныя сілы. З таго моманту было відавочна, што ніводзін абраны дэмакратычным шляхам лідар нават падумаць не можа аб тым, каб ставіцца да Лукашэнкі як прадстаўніка ўлады ў Беларусі. І хоць мы здзіўленыя гэтым крокам, нішто не ўказвае на тое, што хто-небудзь з палітычных колаў у Еўропе будзе гатовы зрабіць гэта, - сказаў Збігнеў Раў.

Пры гэтым кіраўнік польскага замежнапалітычнага міністэрства адзначыў, што аб тэхнічных пытаннях ЕЗ і NATO трэба размаўляць з беларускім бокам.

- Калі гаворка ідзе аб тэхнічных пытаннях, каналы камунікацыі адкрытыя, тэхнічныя пытанні такога кшталту абмяркоўваюцца на ніжнім узроўні, але не на палітычным узроўні. І вядома ж, ніхто ў ЕЗ не прызнае Аляксандра Лукашэнку прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Гэта відавочна. Аднак, калі дэмакратычна абраны лідар - усё адно з якой краіны ЕЗ - устанаўлівае з ім сувязь, усе мы ў ЕЗ разумеем, што гэта зусім не азначае прызнання Лукашэнкі дэмакратычна абраным лідарам. Але сам Лукашэнка думае інакш. Ён уважае гэта за першы крок на шляху да яго прызнання, - падзяліўся палітык.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках