19 красавiка 2024, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў Андрэя і Паліну Шарэнду пазбавілі рэгістрацыі і кватэры

8
Актывістаў Андрэя і Паліну Шарэнду пазбавілі рэгістрацыі і кватэры

На сям'ю актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» з Берасця прадаўжаюць ціск.

Сёння стала вядома аб незаконнай пастанове ўладаў ануляваць дамову арэнды паміж Берасцейскім выканкамам і актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Андрэем Шарэндам. Апошнія шэсць гадоў ён з жонкай - актывісткай Палінай Шарэндай-Панасюк і двума дзецьмі - пражываў у камерцыйнай арэнднай кватэры, якая знаходзіцца на балансе горада.

Як паведаміў актывіст сайту Charter97.org, 2 лістапада была вынесеная пастанова аб падаўжэнні дамовы арэнды, але 1 снежня яе скасавалі. Фактычна сям'ю пазбавілі жытла і прапіскі ў Беларусі.

Супраць Андрэя Шарэнды распачатыя дзве крымінальныя справы, ён вымушаны быў пакінуць Беларусь.

Паліна Шарэнда-Панасюк была асуджаная на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле абвінавачанняў у «выкарыстанні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе», а таксама ў «абразе Лукашэнкі». Падчас зняволення жанчыну некалькі разоў змяшчалі ў карцэр, яна скардзілася на псіхалагічны і фізічны ціск.

Таксама Андрэй дадаў, што Паліну пазбавілі харчовых перадач на тры месяцы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках