20 красавiка 2024, Субота, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расейцы самі сказалі Лукашэнку: гэта не тваё»

4
«Расейцы самі сказалі Лукашэнку: гэта не тваё»

Сцэнараў адказаць на санкцыі Захаду ў дыктатара практычна няма.

Рэжым у Беларусі не зможа ўвесці якія-небудзь адчувальныя для заходніх краін санкцыі ў адказ, мяркуе аналітык Сяргей Чалы.

- Я не бачу спосабу зрабіць гэтым краінам хоць крыху балюча. Ну, хіба што Гігін выкіне чарговым разам слоічкі з-пад Nivea, - пажартаваў Сяргей Чалы. - Сцэнараў «бамбіць Валожын», вядома, шмат, але ўсе сур'ёзныя пагрозы, якія Лукашэнка агучваў, нерэальныя.

Ён казаў, што перакрые ўвесь транзіт, але на гэта самі расейцы сказалі, а як ты ўвогуле гэта можаш зрабіць, гэта ж не тваё. Гэта значыць, пагрозы прысутнічаюць, але яны вельмі несур'ёзныя. Я не бачу сур'ёзнага спосабу неяк адказаць на санкцыі. Ва ўрадзе цяпер абмяркоўваюць, якімі будуць захады - асіметрычнымі або сіметрычнымі, але пакуль яны ніякія.

Нашкодзіць у адказ тым, хто ўводзіць супраць цябе санкцыі, так, каб не закрануць інтарэсы таго, каго б ты не хацеў закрануць, варыянтаў няма.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках