25 красавiка 2024, Чацвер, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіякампанія, якая перавозіла мігрантаў у Беларусь, дапамагала ў транспартаванні вагнераўцаў у Сірыю.

Авіякампанія, якая перавозіла мігрантаў у Беларусь, дапамагала ў транспартаванні вагнераўцаў у Сірыю.

ЕЗ рыхтуе санкцыі супраць кіраўніка ПВК Вагнера і структур, звязаных з наймітамі.

Амбасадары Еўрапейскага Звязу плануюць увесці санкцыі супраць кіраўніка прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера Дзмітрыя Уткіна і яшчэ чатырох чалавек, звязаных з ПВК. Дзеля гэтага яны збяруцца на нараду ў сераду, 8 снежня.

Як паведамляе «Радыё Свабода», размова ідзе аб глабальным рэжыме санкцый праз парушэнні правоў чалавека. Яны прадугледжваюць забарону на выдачу візы і замарожванне актываў і будуць накіраваныя, напрыклад, на:

- былога афіцэра расейскіх спецыяльных сіл, кіраўніка ПВК Дзмітрыя Уткіна;

- аднаго з падрадчыкаў вайсковай кампаніі ў Сірыі Станіслава Дзічко;

- суўдзельніка дзеянняў «вагнераўцаў» у ЦАР Валерыя Захарава;

- расейцаў Андрэя Трошава і Андрэя Багатава - членаў ПВК Вагнера, звязаных з Сірыяй.

Таксама адпаведныя абмежаванні будуць накладзеныя на кампаніі, якія перамаглі ў кантрактах на энэргетычныя паслугі для сірыйскіх уладаў - «Меркурый», «Велада» і «Еўра Поліс».

Чакаецца, што канчаткова яны будуць ухваленыя на паўторным міністэрскім з'ездзе ў Брусэлі 13 снежня.

Такія санкцыі ўпершыню былі ўведзеныя ў 2011 годзе ў адказ на рэпрэсіі супраць сірыйскага грамадзянскага насельніцтва, цяпер у спісе 287 чалавек і 70 кампаній. Яны звязаныя пераважна з сірыйскімі ўладамі і рэжымам Башара Асада.

Раней міністры замежных спраў краін ЕЗ абмеркавалі пытанне ўвядзення санкцый супраць членаў ПВК Вагнер. Тады чыноўнікі пагадзіліся скласці спіс асоб, якія могуць патрапіць пад іх.

Акрамя таго, санкцыі могуць быць ускосна звязаныя з абмежаваннямі, якія рыхтуюцца праз мігранцкі крызіс на межах Беларусі і ЕЗ. Так, у InformNapalm было ўстаноўлена, што мігрантаў з Ірака і Сірыі ў Беларусь вазіла перапраўляла авіякампанія Cham Wings Airlines. Менавіта гэтая кампанія, паводле звестак валанцёраў, дапамагала наймітам з Вагнера дабірацца ў Сірыю.

У канцы лістапада Еўрапарламент зацвердзіў рэзалюцыю аб парушэнні правоў чалавека наймітамі расейскай ПВК Вагнера. Адказнасць за злачынствы ўскладаецца на Расейскую Федэрацыю. Спецыялісты выказалі перакананне, што Еўразвяз павінен увесці санкцыі ў дачыненні да гэтай ваенізаванай арганізацыі РФ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках