28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Беларусі білі нас»

9
«У Беларусі білі нас»

Сведчанні мігрантаў, якія вярнуліся ў Ірак з Беларусі.

Журналіст «Белсата», які знаходзіцца ў сталіцы Іракскага Курдыстана Эрбіле, сустракае ў аэрапорце эвакуацыйны рэйс з Менска. У Ірак з Менска прыляцелі 417 пасажыраў. Журналіст паразмаўляў з першымі пасажырамі і сваякамі тых, хто вярнуўся гэтым рэйсам на радзіму.

«Калі мы прыехалі ў Беларусь, перапраўшчык-кантрабандыст казаў нам рэчы далёкія ад праўды. Нам сказалі, што гэта толькі пяць хвілін пешшу, але гэта няпраўда. Часам тое, што, як яны казалі, зойме гадзіну, доўжылася тры дні - без вады і ежы.

Таксама беларусы білі нас. Не хачу пра гэта ўспамінаць. Перапраўшчык ад нас адмахнуўся, а яны схапілі нас, трымалі нас, білі. Цкавалі на нас сабак. Перапраўшчык падмануў, ашуканец, не сказаў праўды нам, ён не чалавек. Ён казаў, што будзе пяць хвілін дарогі, але была гадзіна, потым дзень бадзяння без усякай надзеі па лесе.

Таксама мы заблукалі ў лесе без ежы, мы не ведалі, што рабіць», - кажа юнак.

«З маім сынам абыходзіліся жудасна. Яны казалі сядзець у гатэлі 7 начэй. Яны выкінулі яго з гатэля праз 7 дзён, бо ў яго няма візы. Яны сачылі за ім, каб абрабаваць. Гэта жахліва, паверце. Гэта ўсё не магу апісаць словамі», - кажа бацька ў чаканні сына ў аэрапорце Эрбіль.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках