18 красавiка 2024, Чацвер, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вашынгтон адрэагаваў на заявы Лукашэнкі аб Крыме

11
Вашынгтон адрэагаваў на заявы Лукашэнкі аб Крыме

З адказам на словы дыктатара выступіла намесніца дзяржсакратара Вікторыя Нуланд.

Залежнасць Менска ад Крамля і заявы Аляксандра Лукашэнкі аб Крыме, якія ўзмацняюцца, выклікаюць неспакой у Вашынгтона. Пра гэта заявіла намесніца дзяржсакратара ЗША ў палітычных пытаннях Вікторыя Нуланд падчас пасяджэння сенацкага камітэта ў міжнародных дачыненнях.

Вашынгтон асцерагаецца, што залежнасць Менска ад Крамля, якая ўзмацняецца, стварае патэнцыйную пагрозу выкарыстання Беларусі расейскімі вайскоўцамі для «маршу ва Украіну» або для маскавання пад беларускія ўзброеныя сілы.

«Мы за гэтым назіраем. Асаблівую ўстурбаванасць выклікае тое, што Лукашэнка памяняў сваю пазіцыю ў дачыненні да Крыма. Доўгі час ён пазбягаў прызнання прэтэнзій Расеі на Крым, але змяніў свой курс тыдзень таму», - паведаміла Вікторыя Нуланд.

Нагадаем, у нядаўнім інтэрв'ю дырэктару расейскага прапагандысцкага агенцтва Дзмітрыю Кісялёву Аляксандр Лукашэнка заявіў, што збіраецца наведаць Крым і чакае ад раскйскага боку запрашэння з канкрэтыкай аб тэрмінах.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках