18 красавiка 2024, Чацвер, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія паліцыянты выявілі труп мігранта на мяжы з Беларуссю

3
Польскія паліцыянты выявілі труп мігранта на мяжы з Беларуссю
ФОТА: @POLSKAPOLICJA

Пры ім быў рукзак і нігерыйскі пашпарт.

Труп мужчыны, пры якім быў заплечнік і нігерыйскі пашпарт, быў знойдзены ў аўторак у лесе ў раёне Альхоўкі ў муніцыпалітэце Нароўка, паведаміла ў сераду раніцай падляшская паліцыя.

Прэс-сакратар падляшскай паліцыі Томаш Крупа расказаў, што цела знайшлі салдаты прыкладна за 9 км ад польска-беларускай мяжы. Ён адзначыў, што дакладна невядома, ці з'яўляецца гэты чалавек менавіта нігерыйцам, чый пашпарт быў знойдзены. Асоба будзе высвятляцца, паведамляе «Польсат».

У сувязі з інцыдэнтам у аўторак паліцыянты праводзілі мерапрыемствы пад наглядам пракурора.

Цела мужчыны было перададзенае для судмедэкспэртызы.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская разведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб узняць іх на новы штурм польскай мяжы.

1 снежня беларускія спецслужбы абстралялі польскі прымежны горад Тэрэспаль. Абстрэлам былі знішчаны асвятляльныя мачты на мяжы з Беларуссю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках