25 красавiка 2024, Чацвер, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выдатны самастрэл гішпанскім хамонам і польскімі яблыкамі

14
Выдатны самастрэл гішпанскім хамонам і польскімі яблыкамі

Што беларусы думаюць пра «контрсанкцыі» ўладаў?

Рэжым надумаў пакінуць беларусаў без імпартных прадуктаў, назваўшы гэта «контрсанкцыямі». З 1 студзеня пад забарону трапляюць мяса-малочная прадукцыя, садавіна, агародніна, кандытарскія вырабы, соль і іншыя катэгорыі прадукцыі з ЕЗ, ЗША, Канады, Нарвэгіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Вялікабрытаніі, Чарнагорыі і Швайцарыі.

Сайт Charter97.org паглядзеў, што беларусы думаюць аб «контрсанкцыях» уладаў:

«Што тут сказаць? Відаць, хутка зноў талоны ўвядуць, як на пачатку 90-х. Чым горш, тым лепей».

«Пры гэтым Лукашэнка вакцынуецца Pfizerам, ездзіць не на Жыгулях і жрэ ікру».

«І што будзеце рабіць? Зноў селядзец пад бурачком, бульба ў лупінах і гародніна пад маянэзам. Таракан, каб ты здох з апошнім ударам гадзінніка».

«Што будзе рабіць уладальнік «Кароны» з ягонымі плошчамі?»

«Прыбірайце і рыбу з Нарвэгіі: ласось, стронга, сёмгу, селядзец! Кампанія «Санта» Машэнскага-прыкарытніка няхай з ляшчом і карпам працуе!»

«Зусім ужо ачмурэлі. Ведаю, што ў Беларусі спынілі пастаўкі касметыкі Nivea. Раней хоць беларусы маглі ў Польшчу з'ездзіць і купіць, напрыклад, бытавую хімію для дома, а то беларуская - адзін шлак. Цяпер гэтая лавачка прыкрылася. Жарыце самі сваё айчыннае, дзе якасці наогул няма ніякай».

«Давядзецца ці скарачаць працаўнікоў мясакамбінатаў і малаказаводаў, ці адпраўляць за свой кошт, бо без польскага мяса і сухога малака ім заняць увесь штат працаўнікоў будзе праблематычна. Або зрэжуць».

«Не думаў, што пісталет, які здзейсніць такі хупавы самастрэл, будзе зараджаны гішпанскім хамонам і польскімі яблыкамі».

«Не будзе беларускіх ананасаў? Што будуць ціснуць бульдозерамі на Пскоўшчыне і Смаленшчыне?

«Неўзабаве зноў убачым пустыя паліцы».

«Зноў спецразмеркавальнікі з імпартнымі прадуктамі для наменклатуры і сілавікоў і крамы «Бярозка» за валюту».

«Прывітанне «Еўраопту»… І бывай».

«У краіне заканчваецца валюта. На імпартныя тавары яе ўжо пастанавілі не выдаткоўваць. А каб «галоўку трымаць», абрабіўшыся, называюць гэта «контрсанкцыямі», - пішуць чытачы сайта Charter97.org.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках