20 красавiка 2024, Субота, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якая садавіна можа знікнуць з паліц беларускіх крамаў

29
Якая садавіна можа знікнуць з паліц беларускіх крамаў

Менавіта гэты артыкул імпарту наша краіна не можа замяніць сваімі таварамі.

У Беларусі з 1 студзеня ў адказ на заходнія санкцыі ўводзіць забарону на імпарт з «недружалюбных краін». Пад абмежаванні патрапілі ў тым ліку свежае мяса, каўбасы, гародніна і садавіна. І калі ў мясе і гародніне Беларусь шмат у чым замяшчае попыт сваімі таварамі, то шмат садавіны імпартнай, прычым, з «недружалюбных» краін. Zerkalo.io паглядзела, з якіх краін цяпер прадаюць садавіну ў беларускіх крамах.

З якіх краін цяпер прадаюць садавіну ў беларускіх крамах

Пачнём з яблыкаў. У Беларусі не першы год узнікаюць праблемы з наяўнасцю ў продажы айчынных яблыкаў, асабліва бліжэй да вясны. Праўда, у некаторых выпадках яны заканчваюцца яшчэ на пачатку года. Напрыклад, у чэрвені мінулага года Дзяржкантроль паведаміў аб дэфіцыце беларускіх яблыкаў у Гарадзенскай вобласці. Выявілася, што яблыкі са стабфонду, якія павінны былі быць у наяўнасці да канца траўня, скончыліся яшчэ ў студзені. У такіх сітуацыях нам на дапамогу прыходзяць польскія фермеры. Нават цяпер у многіх гандлёвых сетках прадаюць яблыкі з Польшчы. Напрыклад, у Е-дастаўцы прапануюць адзін варыянт з Беларусі, а з суседняй краіны - тры. Прычым самы танны варыянт - польскі.

У Е-дастаўцы таксама прапануюць італійскія ківі і слівы, гішпанскія лімоны і хурму. Грушы - Нідэрланды і Бельгія.

З «дружалюбных» краін таксама дастаткова садавіны. Да прыкладу, з Турцыі ў Е-дастаўцы можна купіць мандарыны, грэйпфрут і вінаград, з Егіпта - апельсіны і гранаты, з Коста-Рыкі - бананы і ананасы.

Магілёўская гандлёвая сетка «Скрыжаванне» прапануе гішпанскія клеменціны і хурму, бельгійскія грушы, італійскія слівы. Астатняя садавіна з «дружалюбных» краін, у тым ліку Турцыі, Ізраіля, Бразіліі, Кітая.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках