29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смак ласося залежыць ад навін

1
Смак ласося залежыць ад навін

Нашы веды аб умовах вытворчасці таго ці іншага прадукту маюць важную ролю ў тым, як мы ацэньваем яго смак.

Даследаванне, праведзенае навукоўцамі з Капенгагенскага ўніверсітэта, пацвярджае гэтую думку. Падставай для эксперыменту стала абмеркаванне якасці нарвежскага вэнджанага ласося. Пераважная большасць гэтага прадукту, які прадаецца ў вакуумнай упакоўцы па ўсёй Еўропе, вырабляецца на нарвежскіх аквафермах, піша vokrugsveta.ua.

Апошнім часам нарвежскі ласось, які гадуецца традыцыйным спосабам, зарабіў сумнеўную рэпутацыю. Еўрапейскія СМІ пісалі, што ён змяшчае рэшткі фармацэўтычных і хімічных рэчываў, а таксама забруджвае марское асяроддзе і распаўсюджвае хваробы сярод дзікіх папуляцый. Дацкая ветэрынарная і харчовая ўправа правяла даследаванне і паведаміла, што ў ласося, прынамсі, на дацкім рынку, няма ніякіх праблем з непажаданымі хімічнымі рэчывамі, а сляды фармацэўтычных прэпаратаў выяўляюцца вельмі рэдка. Але рэпутацыя нарвежскага ласося ў вачах спажыўцоў усё адно была прыпсаваная.

Падчас даследавання Капенгагенскага ўніверсітэта 92 датчан-добраахвотнікаў папрасілі пакаштаваць тры ўзоры вэнджанага ласося: вырашчанага традыцыйным спосабам на ферме, арганічнага і вылаўленага ў дзікай прыродзе. Першы раунд быў сляпым тэстам, у якім падыспытныя не ведалі, які гатунак ласося яны каштуюць. У другім туры падыспытныя былі праінфармаваныя аб тым, што ядуць. Пасля кожнага раунда падыспытныя ацэньвалі свае выбарачныя перавагі.

У сляпым тэсце звычайны і арганічны ласось выйграў у дзікага ласося, які атрымаў значна ніжэйшыя балы, чым выгадаваныя прадукты. Акрамя таго, звычайны ласось, як правіла, падабаўся больш, чым арганічны. Але як толькі падыспытных паінфармавалі аб метадзе вытворчасці, усё хутка перавярнулася. Сярод інфармаваных рэспандэнтаў традыцыйны ласось заняў апошняе месца, дзікі ласось - другое, а арганічны - першае.

«Тэст дэманструе, што чаканні людзей аб прадукце заснаваныя на інфармацыі, якую яны атрымліваюць, і што гэта ўплывае на іхняе агульнае смакавае ўспрыманне. Што да вэнджанага ласося, здаецца, існуе меркаванне, што ласось, злоўлены ў дзікай прыродзе, павінен быць на смак лепшым, чым ласось, якога выгадавалі на ферме звычайным спосабам. Аднак сляпы тэст паказаў, што людзі проста аддаюць перавагу смаку вырашчанага на фермах ласося», – заявіў аўтар даследавання Маўсам Будхатхокі.

На меркаванні даследнікаў, існуе некалькі магчымых тлумачэнняў таго, чаму людзі пры сляпым тэставанні ўпадабалі вырашчаную рыбу. Па-першае, смак традыцыйна вырашчанага ласося добра знаёмы спажыўцам, таму пры яго выбары магла згуляць ролю «радасць пазнавання». А па-другое, такі ласось найбольш тлусты з трох гатункаў, а для смакавых якасцяў рыбы гэта важна. Паколькі арганічны ласось атрымаў высокія адзнакі ў абодвух раундах смакавага тэста, даследчыкі мяркуюць, што існуе відавочны патэнцыял для вытворцаў экалагічна чыстага вэнджанага ласося. Аднак такі тавар заўсёды каштуе даражэй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках