18 красавiка 2024, Чацвер, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аўстраліі знойдзены падварыянт «амікрона»

1
У Аўстраліі знойдзены падварыянт «амікрона»

«Амікрон» ужо паспеў прайсці 32 мутацыі.

У аўстралійскім штаце Квінсленд навукоўцы выявілі разнавіднасць штаму каранавіруса «амікрон», што дазваляе выдзеліць у «амікрона» дзве роднасныя лініі, заявіла міністр аховы здароўя штата Івет Д’Ат. Як піша interfax.ru са спасылкай на Guardian, іншыя экспэрты засумняваліся ў гэтым сцвярджэнні.

Варыянт, нязначна адрозны ад да гэтага часу вядомага, знайшлі ў чалавека, які прыляцеў у Аўстралію з ПАР. Да гэтага стандартны «амікрон» знайшлі ў чалавека, які прыбыў з Нігерыі.

Інфекцыяніст і мікрабіёлаг з Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта, прафесар Пітэр Каліньён, мяркуе, што ўсё ж адкрыцця не адбылося, а адрозненні ў выніках генетычнага аналізу тлумачацца рознымі тэхнічнымі падыходамі.

Паводле звестак лічыльніка Worldometers, з пачатку пандэміі ў Аўстраліі выявілі 222 260 выпадкаў заражэння каранавірусам, дзённы прырост на 8 снежня склаў 1701 новы выпадак. Памерлі 2072 хворых, за апошні дзень колькасць смяротных выпадкаў павялічылася на сем.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках