19 красавiка 2024, Пятніца, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйны імпарцёр: З грушамі і яблыкамі можа ўзнікнуць дэфіцыт

3
Буйны імпарцёр: З грушамі і яблыкамі можа ўзнікнуць дэфіцыт

Як авантура рэжыму адаб'ецца на партманэтах беларусаў.

З новага года некаторыя імпартныя прадукты будуць у Беларусі пад забаронай. Сярод іх - запатрабаваная садавіна, якая не расце ў нашай краіне, а таксама гародніна. Ці можна замяніць пастаўкі з непажаданых для ўладаў краін на сяброўскія, ці не застануцца беларусы без мандарынаў і апельсінаў? Журналісты zerkalo.io пагаварылі аб гэтым з прадстаўніком кампаніі-імпарцёркі.

Аляксандр працуе на кіроўнай пасадзе ў кампаніі, якая ўвозіць у Беларусь прыкладна чвэрць усёй імпартнай гародніны і садавіны. Прадукцыі з недружалюбных краін у іх цяпер блізу 40%. Кампанія даволі буйная – амаль 1000 супрацоўнікаў. Ён расказаў, як ягоная кампанія-імпарцёрка бачыць сітуацыю на рынку агародніны і садавіны пасля новага года.

- Мы займаемся імпартам гародніны і садавіны з Еўропы, Афрыкі, Турцыі.

З еўрапейскіх краін найболей буйныя пастаўшчыкі - гэта Бельгія, Нідэрланды Гішпанія. З Гішпаніі мы возім клеменціны, з Нідэрландаў і Бельгіі - грушы і розныя віды салаты. З Польшчы вязем яблыкі і капусту. Трохі працуем з Францыяй - набываем там нейкія невялікія партыі гародніны тыпу цыбулі шалот. Дарагія ягады тыпу ажын і трускалак, якія набываюць рэстарацыі, мы прывозілі з Італіі, Гішпаніі, Нідэрландаў, Перу (ажыны). Там гаворка ідзе пра невялікія аб'ёмы (напрыклад, пяць кілаграмаў на тыдзень), і думаю, што яны захаваюцца, - распавёў суразмоўца.

Фактычна размова не ідзе аб поўнай забароне на ўвоз агародніны і садавіны, будуць квоты і нейкую колькасць гэтага тавару завезці дазволяць, мяркуе Аляксандр. Ён кажа, што спачатку іх кампанія будзе змагацца за гэтыя квоты. Зрэшты, вялікіх ілюзій наконт таго, што атрымаецца іх займець, у кампаніі не маюць:

- Хутчэй за ўсё, квоты дастануцца тым, хто не з простых. Думаю, на гэтым узбагацяцца тыя, хто бліжэй «да карыта».

Тыя, хто на квоты не моцна разлічвае, будуць імкнуцца замяніць пастаўшчыкоў з забароненых краін на не забароненыя. У прынцыпе, амаль па ўсіх асноўных фруктовых пазіцыях, гэта магчыма:

- Гішпанскія клеменціны мы можам замяніць турэцкімі, мараканскімі або егіпецкімі. Мандарыны і цяпер у асноўным з Турцыі. Дапусцім, з сямі кантэйнераў турэцкімі будуць пяць. Цяпер паспеюць і мараканскія, тамака сезон пачнецца. Хурма да канца снежня, а гэта фактычна да канца яе сезона, у нас яшчэ будзе гішпанская, а потым заменім на азербайджанскую, калі што.

Больш складана, паводле слоў Аляксандра, з грушамі і яблыкамі. Іх можна набыць у Турцыі ці Кітаі, але гэта будзе значна даражэй.

- З грушамі і яблыкамі можа ўзнікнуць напружанне на беларускім рынку. Ну ці цэннік паднімецца ў паўтара-два разы. Ну можна яшчэ паспрабаваць набываць украінскія яблыкі.

На гэты момант у крамах вялікі асартымент польскіх яблыкаў.

Не ўзнікне праблем на рынку з ананасамі і какосамі - іх вязуць з Коста-Рыкі, мяркуе Аляксандр. Памела таксама не прападзе - яго пастаўляюць з Кітая.

- Да новага года прадпрыемства будзе актыўна закрываць усе кантракты, тым больш, што цяпер час перадсвяточны - самы сезон. Як гэта адаб'ецца на калектыве і заробках, там пакуль не ведаюць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках