25 красавiка 2024, Чацвер, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пазітыўна ацаніў перамовы Байдэна і Пуціна

37
Зяленскі пазітыўна ацаніў перамовы Байдэна і Пуціна
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны ўдзячны ЗША за падтрымку.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пазітыўна ацэньвае онлайн-перамовы амерыканскага і расейскага калегаў Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна. Пра гэта ён сказаў падчас супольнага брыфінгу з прэм'ер-міністрам Харватыі Андрэем Плянковічам, паведамляе nv.ua.

Зяленскі адзначыў, што хацеў бы пракаментаваць падрабязнасці перамоваў пасля сваёй размовы з Байдэнам. Размова пройдзе ў фармаце тэлефоннага званка.

«Я думаю, гэта пазітыўна, што прэзідэнт ЗША размаўляў з прэзідэнтам РФ… ЗША заўсёды падтрымлівалі Украіну, наш суверэнітэт і незалежнасць, у нас была двухпартыйная падтрымка. Самае галоўнае, што мы бачым, - што ёсць асабістая рэальная рэакцыя і асабістая роля прэзідэнта Байдэна ва ўрэгуляванні вайны на ўсходзе. Мне здаецца, гэта самае важнае», - заявіў прэзідэнт.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках