18 красавiка 2024, Чацвер, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая Брытанія абвясціла аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды-2022

2
Вялікая Брытанія абвясціла аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды-2022

Прычына байкоту - парушэнні правоў чалавека ў Кітаі.

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан абвясціў, што прадстаўнікі брытанскага ўрада адмовяцца ад наведвання зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, паведамляе vesti.ru. Спартыўным спаборніцтвам абвешчаны дыпламатычны байкот.

«Ва ўрада няма ніякіх сумневаў, мы ўздымаем гэтыя пытанні з Кітаем, – цытуе Джонсана "Интерфакс".. – Я сказаў старшыні Сі аб дыпламатычным байкоце зімовых Алімпійскіх гульняў. Прысутнасці якіх-небудзь брытанскіх міністраў не чакаецца, але я не думаю, што спартовы байкот адпавядае палітыцы ўрада».

Такім чынам Вялікая Брытанія стала трэцяй краінай, прадстаўнікі ўлады якой заявілі аб адмове ад візіту ў Пекін на Алімпіяду. Першымі пра гэта заявілі прадстаўнікі ЗША, пазней - Аўстраліі.

Прычынай байкоту называецца сітуацыя з парушэннем правоў чалавека на тэрыторыі КНР.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках