25 красавiка 2024, Чацвер, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва заплаціць мігрантам па 1000 еўраў, калі яны вернуцца на радзіму

41
Літва заплаціць мігрантам па 1000 еўраў, калі яны вернуцца на радзіму

Еўразвяз выдаў краіне датацыі на барацьбу з міграцыйным крызісам.

Літва будзе плаціць 1000 еўраў уцекачам, якія захочуць вярнуцца на радзіму. Раней краіна ахвочая была плаціць 300 еўраў.

Са слоў кіраўніцы літоўскага МУС Агне Білатайце, якія пераказвае delfi.lt, прыкладна 1000 еўраў штомесяц каштуе ўтрыманне аднаго мігранта ў спецыяльным лагеры для ўцекачоў.

Еўразвяз выдаў краіне датацыі на барацьбу з міграцыйным крызісам. Гэтыя грошы і складаюць асноўную частку выплат мігрантам.

У МУС Літвы гавораць, што Дэпартамент міграцыі закончыў разгляд просьбаў аб прыстанішчы ад мігрантаў, якія незаконна трапілі ў Літву з Беларусі ўлетку і ў верасні 2021-га. З 3272 заяў прытулак атрымалі 54 замежнікі, астатніх чакае высылка з краіны.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках