18 красавiка 2024, Чацвер, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн сказаў Пуціну, што ЗША гатовыя цяпер зрабіць тое, чаго не зрабілі ў 2014 годзе

39
Байдэн сказаў Пуціну, што ЗША гатовыя цяпер зрабіць тое, чаго не зрабілі ў 2014 годзе
ДЖОЗЭФ БАЙДЭН

Пра гэта паведамілі ў Белым доме.

Украіна была галоўнай тэмай перамоў прэзідэнта ЗША Джозэфа Байдэна з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта дарадца Байдэна ў нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван паведаміў на брыфінгу 7 снежня, трансляцыя вялася на YouTube-канале Белага дома.

"Байдэн сказаў Пуціну шчыра: калі Расея ўварвецца ва Украіну, ЗША і нашы еўрапейскія хаўруснікі адкажуць сур'ёзнымі эканамічнымі захадамі", - паведаміў Саліван.

Ён адзначыў, што кіраўнік Белага дома заклікаў кіраўніка Крамля да дээскалацыі. Паводле слоў Салівана, у размове двух прэзідэнтаў "было шмат плюсаў і мінусаў, не было тузаніны пальцаў, але Байдэн зусім дакладна абазначыў пазіцыю ЗША ў гэтых пытаннях".

"Я пагляджу вам у вочы і скажу, як прэзідэнт Байдэн паглядзеў у вочы прэзідэнту Пуціну і сказаў яму сёння, што тое, чаго мы не зрабілі ў 2014 годзе, мы гатовыя зрабіць цяпер", – заявіў Саліван, рэагуючы на рэпліку аб акупацыі Расеяй Крыма.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках