25 красавiка 2024, Чацвер, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАР падвёў вынікі 38-га дня страйку.

1
БАР падвёў вынікі 38-га дня страйку.

Бастуй, беларус!

Каманда БАРа падвяла вынікі трыццаць восьмага дня страйку.

Колькасць непрацоўнага насельніцтва на сённяшні дзень складае ад 800 да 850 тысяч з 4,2 млн. працаздольнага насельніцтва. Гэта звольненыя, людзі, якія пайшлі ў адпачынак, захварэлі на каранавірус, выйшлі ў страйк.

На Слуцкай ПЭС пачаліся звальненні супрацоўнікаў. Прынцып пакуль не зразумелы, прыбіраюць абы-каго. Таксама стала вядома, што на «Мазырпрамбуд», Мазырскі НПЗ і Мазырсоль паступілі спісы людзей, якіх трэба звольніць.

Міжнародная няўрадавая арганізацыя CIVICUS апублікавала гадавую справаздачу аб стане грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека ў 197 краінах свету. Беларусь мае найгоршы рэйтынг з магчымых (сlosed). Гэта значыць, што ў краіне пануе тыранія, у людзей няма ніякіх правоў і грамадскіх аб'яднанняў.

Нарвэжская кампанія Yara працягвае купляць калійныя ўгнаенні ў Беларусі, нягледзячы на санкцыі.

Мы не здаёмся і працягваем ціснуць на рэжым усімі даступнымі спосабамі.

Бастуй, Беларусь✊

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках