20 красавiка 2024, Субота, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі Беларусь закупляла тавараў, якія закране эмбарга

20
Колькі Беларусь закупляла тавараў, якія закране эмбарга

З Польшчы везлі яблыкі, з Даніі - свініну.

З новага года ў Беларусь забароняць увоз некаторых прадуктаў, якія вырабленыя на Захадзе. Вывучылі, як краіна імпартавала прадукты з "непрыязных" краін.

Кіраўнік МАРГ Уладзімір Калтовіч паведаміў, што за 9 месяцаў гэтага года Беларусь увезла харчы больш чым на 2 млрд даляраў. Са слоў міністра не вельмі зразумела, размова ідзе пра імпарт з краін, супраць якіх Менск увёў абмежаванні ў адказ, або агулам. Каля чвэрці ўвезеных тавараў, са слоў Калтовіча, увойдуць у спіс забароненай прадукцыі, піша zerkalo.io.

Паводле звестак урада, за дзесяць месяцаў гэтага года Беларусь імпартавала з "непрыязных краін" прадуктаў і харчавання больш як на 530 млн даляраў. Асноўная іх частка трапіць пад забарону.

Калі паглядзець статыстыку тавараў, якія закрануць контрсанкцыі, то за ўвесь мінулы год да нас іх завезлі амаль на 480 млн даляраў. Сёлета — больш чым на 310 млн. даляраў, вынікае са звестак Белстата. У лідарах сярод заходніх краін была Польшча, імпарт з якой перавысіў 100 млн даляраў. Для параўнання з Расеі сёлета прадуктаў тых жа найменняў, да якіх будзе прымяняцца эмбарга, увезлі больш чым на 360 млн даляраў.

Усяго гэтых тавараў з усіх краін-партнёраў (не толькі тых, супраць якіх уведзеныя контрсанкцыі) летась увезлі прыкладна на 1,36 млрд даляраў, а ў гэтым - больш чым на 1 млрд даляраў.

Акрамя польскіх яблыкаў і груш, якіх сёлета купілі на 61 млн даляраў, гэтую ж садавіну больш за ўсё мы куплялі ў Бэльгіі — на 9,4 млн даляраў. У Аўстрыі, Нідэрландах і Даніі беларусы больш актыўна куплялі свініну (больш чым на 1 млн, 6,4 млн і 7,5 млн даляраў адпаведна). У Нямеччыне на 20 млн закупілі "іншых прадуктаў". Як вынікае з апісання кодаў таварнай наменклатуры замежнаэканамічнай дзейнасці, гэта 18 відаў прадукцыі, сярод якой састаўныя спіртавыя паўфабрыкаты, цукровыя сіропы, сумесі вітамінаў, жуйкі. Прыкладна на такую ж суму імпартавалі садавіны з Гішпаніі.

Нагадаем, беларускія ўлады з пачатку наступнага года забароняць увоз некаторых прадуктаў з краін Захаду, у тым ліку мясную і малочную прадукцыю, садавіну і гародніну. Дзейнічаць забарона будзе цягам шасці месяцаў. Абмежаванне не закране тавары для дзіцячага харчавання і прадукты, якія ўвозяцца для асабістага карыстання. Пры гэтым улады прадугледзелі кватаванне ўвозу на тэрыторыю Беларусі асобных відаў тавараў, якія трапілі ў санкцыйны спіс.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках