25 красавiка 2024, Чацвер, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія прапанавала ЕЗ увесці дадатковыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

5
Чэхія прапанавала ЕЗ увесці дадатковыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Прага таксама размесціць войскі ў Польшчы для аховы мяжы з Беларуссю.

Урад Чэхіі ўхваліў план размяшчэння сваіх вайскоўцаў у Польшчы для аховы мяжы з Беларуссю. На польска-беларускую мяжу будуць накіраваныя 150 чэшскіх вайскоўцаў.

Пра гэта паведамляе Associated Press.

Міністр абароны Чэхіі Любамір Метнар заявіў, што яны будуць мець мандат на знаходжанне ў Польшчы на працягу 180 дзён.

"Еўрапейскі звяз не можа гэта трываць", - сказаў міністр замежных спраў Чэхіі Якуб Кулганек, дадаўшы, што нельга выключаць увядзення дадатковых санкцый супраць Беларусі.

Абедзве палаты чэшскага парламента яшчэ маюць ухваліць разгортванне. Чакаецца, што гэта адбудзецца пад канец наступнага тыдня.

Чэхі далучацца да такой жа колькасці войскаў, якія разгарнулі ў Польшчы Вялікая Брытанія ды Эстонія.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках