25 красавiка 2024, Чацвер, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарту нафты з Беларусі ў Нямеччыну няма з пачатку снежня

8
Экспарту нафты з Беларусі ў Нямеччыну няма з пачатку снежня

Экспартам нафты з Беларусі займаецца Беларуснафта, якая трапіла пад санкцыі.

Экспартных пастаўвак нафты з Беларусі ў Нямеччыну няма з пачатку снежня, сведчаць звесткі расейскай статыстыкі, з якой пазнаёміўся "Інтэрфакс".

Згодна са статыстыкай, экспартны графік нафты ў далёкае замежжа праз нафтаправод "Дружба" прадугледжваў у снежні пастаўку ў Нямеччыну 151,6 тысячы тон беларускай сыравіны. На 7 снежня паставак няма, сведчаць статыстычныя звесткі. План паставак на IV квартал прадугледжваў экспарт 450 тысяч тон нафты з Беларусі ў Нямеччыну. Фактычны аб'ём паставак склаў 289,3 тысячы тон, або 87% ад графіка.

Здабычай і экспартам нафты з Беларусі займаецца дзяржаўнае прадпрыемства "Беларуснафта". Штогадовы аб'ём здабычы нафты на тэрыторыі Беларусі складае блізу 1,7 млн тон. Традыцыйна ўвесь аб'ём нафты, якая здабываецца, экспартаваўся ў Нямеччыну.

Як паведамлялася, Еўразвяз 2 снежня абвясціў аб пастанове папоўніць санкцыйныя спісы што да Беларусі яшчэ 11 структурамі. У тым ліку санкцыі ўведзеныя супраць "Беларуснафты" і двух прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу - "Белшыны" і "Гродна Азоту".

У ліпені гэтага года Лукашэнка сваім указам вывеў "Беларуснафту" з падпарадкавання канцэрну "Белнафтахім", які трапіў пад санкцыі ЗША.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках