25 красавiка 2024, Чацвер, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Спроба рэжыму адказаць на санкцыі выглядае наіўна

10
Эканаміст: Спроба рэжыму адказаць на санкцыі выглядае наіўна

Па кім ударыць харчовае эмбарга?

Лукашэнкаўскі "ўрад" назваў 18 таварных пазіцый, якія забаронены да ўвозу і рэалізацыі ў Беларусі з краін ЕЗ, ЗША, Канады, Нарвэгіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Злучанага Каралеўства, Чарнагорыі і Швайцарыі, піша выданне "Белорусы і рынок".

Як гэта паўплывае на беларускіх спажыўцоў?

Чаму пад контрсанкцыямі апынулася сельгаспрадукцыя

Прэс-служба "ўрада" паведамляе, што за 10 месяцаў 2021 года Беларусь імпартавала з названых краін "харчовых тавараў і прадуктаў харчавання на агульную суму больш за 530 млн даляраў". Гэта вельмі невялікая дзель беларускага рынку, мяркуюць экспэрты.

За студзень-кастрычнік 2021 года экспарт беларускіх харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны вырас на 14,1%, за мяжу пастаўлена тавараў на суму блізу 5,4 млрд. даляраў ЗША.

Як паведамляе прэс-служба Мінсельгасхарча, беларускія прадукты харчавання ў студзені-кастрычніку пастаўляліся ў 106 краін свету. Экспарт у краіны СНД, уключаючы Расейскую Федэрацыю, павялічыўся на 10,4 адсотка; у краіны Азіі і Акіяніі - на 33,4%; у краіны ЕЗ - на 41,4 адсотка; у краіны Амерыкі і Карыбскага басейна - на 56,5%; у краіны Афрыкі - на 9,7%; экспарт харчавання ў Кітайскую Народную Рэспубліку вырас на 32,9 адсотка.

Агулам пастаўкі ў краіны далёкага замежжа, у параўнанні з адпаведным перыядам 2020 года, павялічыліся на 38,3 адсотка.

Няўжо мяжа з Расеяй на замку?

Кіраўнік Менскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Віктар Маргелаў не выключае, што адкрытая мяжа з Расеяй можа стаць прычынай кантрабанды. З ягоных слоў, незразумела адно: «у Беларусі адкрытая мяжа з Расеяй. А хіба праз Маскву нельга ўвозіць тавары? Прамой забароны ж няма.

А калі можна завозіць санкцыйныя тавары праз Маскву, то ўсё гэта будзе тут, толькі крыху даражэй. Увішныя людзі прыдумаюць, як абысці забарону, бо, калі ёсць попыт, заўсёды будзе прапанова».

Па кім удараць контрсанкцыі?

- Вядома, ёсць адчувальныя пазіцыі, напрыклад, садавіна. Але МАРГ “адпрацоўваў” спісы, крытычны імпарт не павінен патрапіць пад санкцыі, - мяркуе Віктар Маргелаў.

На ягоную думку, контрсанкцыі адчуе на сабе вузкае кола беларускіх спажыўцоў – “багатыя”.

- Спіс тавараў быццам вялікі, але ён прызначаны для вельмі вузкага кола людзей. Думаю, улады караюць багатых, а больш за 90% насельніцтва і не заўважаць розніцы: прадукты будуць замененыя альбо расейскімі, альбо прадукцыяй з тых краін, на якія гэтыя санкцыі не распаўсюджваюцца. Многія перажываюць наконт еўрапейскіх він. Што ж, прывязуць чылійскія. Асобныя тавары, напрыклад, “Джэк Дэніэлс”, знікнуць з беларускіх прылаўкаў, але гэты тавар крытычны для вельмі вузкага кола людзей, - адзначае В.Маргелаў.

- Я як удзельнік гандлю харчаваннем вялікай розніцы не бачу: дзель гандлю еўрапейскім таварам у нашым тавараабароце абсалютна мізэрная. Гэта праблема вялікіх крам, гіпермаркетаў: там прысутнічае вялікі асартымент тавараў - сказаў Віктар Маргелаў.

Спроба напалохаць свет выглядае наіўна

- Усялякае ўмяшанне ў свабоду гандлю вядзе да абмежавання канкурэнцыі. Скарачэнне выбару не нясе нічога добрага найперш для беларускіх спажыўцоў. Гэта скарачае магчымасць выбару пастаўшчыкоў для прадпрыемстваў для перапрацоўкі сельгаспрадукцыі, скарачае колькасць службовых сувязяў… Увогуле, нічога добрага ў гэтым няма, - мяркуе эканаміст Сяргей Балыкін.

На ягоную думку, маштаб беларускай эканомікі не здольны нанесці значную шкоду “калектыўнаму Захаду”.

З іншага боку, спроба напалохаць беларускімі санкцыямі ўвесь свет выглядае наіўна - беларуская эканоміка ў параўнанні з сусветнай настолькі нязначная, што ніхто асабліва і не заўважыць контрсанкцый. Акрамя нашых найбліжэйшых суседзяў - Літвы, Польшчы, Латвіі. Невялікія вытворцы з гэтых краін, магчыма, і адчуюць контрсанкцыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках