19 красавiка 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гісторыі з дэпартацыяй Базанава з Чэхіі высветлілася цікавае пасляслоўе

18
У гісторыі з дэпартацыяй Базанава з Чэхіі высветлілася цікавае пасляслоўе
УЛАДЗІМІР БАЗАНАЎ

Журналісты-даследчыкі атрымалі інфармацыю ад МЗС Вугоршчыны.

У гісторыі з дэпартацыяй кіраўніка федэрацыі футбола Беларусі Уладзіміра Базанава з Чэхіі цікавае пасляслоўе. За справу палкоўніка Базанава ўзялася сетка журналістаў-даследчыкаў Balkan Investigative Reporting Network (BIRN), піша нямецка-беларускі гісторык Аляксандр Фрыдман.

Журналісты BIRN атрымалі інфармацыю ад МЗС Вугоршчыны, якое пацвердзіла выдачу віз пары Базанавых, але пры гэтым асобна падкрэсліла, што візы былі выдадзеныя 1) яшчэ 21 траўня 2021 і 2) на просьбу Звязу еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) і Швайцарыі (менавіта там размяшчаецца штаб -кватэра УЕФА). Чым адметны вугорскі адказ?

1) Вугоршчына імкнецца перанесці адказнасць на УЕФА і Швайцарыю, чарговым разам адхрышчваючыся ад абвінавачанняў у асаблівых сувязях з таксічным рэжымам Лукашэнкі.

2) Будапешту было важна падкрэсліць, што Базанавы атрымалі візу яшчэ да пасадкі ў Менску самалёта Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце. Пасля гэтага выпадку канфлікт паміж афіцыйным Менскам і ЕЗ выйшаў на новы ўзровень.

Скандал вакол Базанава і пададзены BIRN вугорскі адказ не абяцае нічога добрага чыноўнікам з атачэння Лукашэнкі, якія з'яўляюцца ўладальнікамі шэнгенскіх віз. Пасля гісторыі з Базанавым да іх хутчэй за ўсё будуць ставіцца асабліва ўважліва, а тыя смельчакі, якія ўсё ж такі на свой страх і рызыку паспрабуюць адправіцца ў ЕЗ, рызыкуюць паўтарыць лёс кіраўніка федэрацыі футбола.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках