19 красавiка 2024, Пятніца, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзена вакцына, эфектыўная супраць штаму «Амікрон»

Знойдзена вакцына, эфектыўная супраць штаму «Амікрон»

Яна выпрацоўвае такі ж магутны ўзровень антыцелаў, як пасля другой дозы Pfizer у дачыненні да зыходнага штаму.

Паводле папярэдніх вынікаў даследавання, апублікаваных у сераду, бустэрная вакцына COVID-19 ад Pfizer выпрацоўвае прыкладна такі ж магутны ўзровень антыцелаў супраць штаму Амікрон, які фармуецца пасля другой дозы вакцыны ў дачыненні да зыходнага штаму, паведамляе cursorinfo.co.il.

Але таксама было адзначана, што "штам Амікрона, магчыма, недастаткова нейтралізуецца пасля двух доз вакцыны".

Аб'ява, якая яшчэ не прайшла рэцэнзаванне, было названая экспэртамі абнадзейвальнай і з'явілася пасля публікацыі першых незалежных звестак з лабараторый па ўсім свеце, якія паказваюць на тое, што новыя мутацыі каранавіруса лепш ухіляюцца ад імунітэту, чым тыя, што былі да іх.

“Нам усё яшчэ трэба быць вельмі асцярожнымі, чакаць і назіраць за вынікамі, але я думаю, што тое, што ў нас ёсць, прынамсі абнадзейвае”, - адзначыла вірусолаг Анджэла Расмусэн з Канадскай арганізацыі вакцын і інфекцыйных захворванняў.

Са слоў даследнікаў, узоры крыві 20 чалавек, якія атрымалі дзве дозы цяперашняй вакцыны ад Pfizer, паказалі ў сярэднім 25-разовае зніжэнне нейтралізацыі антыцелаў у параўнанні з ранейшым штамам віруса.

Але яны дадалі, што іншая частка імуннага адказу – Т-клеткі – магчыма, усё яшчэ эфектыўная супраць новага штаму, а гэта азначае, што людзі, якія атрымалі дзве дозы, "усё яшчэ могуць быць абароненыя ад цяжкіх формаў хваробы".

Амерыканская кампанія Pfizer распрацоўвае вакцыну для Амікрона, якая прыблізна будзе гатовая да сакавіка. Таксама адзначаецца, што пастанова аб тым, ці вырабяць яе масава, будзе залежаць ад распаўсюджвання новага штаму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках