23 красавiка 2024, aўторак, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Новы канцлер Нямеччына дапускае прыпыненне Nord Stream 2

8
FT: Новы канцлер Нямеччына дапускае прыпыненне Nord Stream 2

Олаф Шольц не будзе трымацца за праект так, як Ангела Мэркель.

Новая парламенцкая кааліцыя Нямеччына разгледзіць магчымасць спынення Nord Stream 2, трубаправода, па якім расейскі газ будзе пастаўляцца ў Еўропу, у рамках пакета санкцый, накладзеных на Расею ў выпадку яе ўварвання ва Украіну, паведамляе Financial Times.

Паводле інфармацыі выдання, канцлер Олаф Шольц, які ўступіў на пасаду 8 снежня, не будзе трымацца за праект Nord Stream 2 гэтак жа, як Ангела Мэркель. Пры «вялікай кааліцыі» Мэркель Нямеччына падтрымлівала «Паўночны струмень – 2», але ў новай кааліцыі вялікая роля «зялёных», якія працяглы час выступалі супраць.

Шольц заяўляў, што Нямеччына імкнецца да захавання прынцыпу непарушнасці межаў, і назваў пагрозы Украіне «цалкам непрымальнай сітуацыяй». Аднак ён адмовіўся проста сказаць, што закрые праект у выпадку ўварвання, заўважыўшы, што сертыфікацыя і запуск газаправода праходзяць паводле «спарадкаванай працэдуры».

У той жа час FT са спасылкай на чыноўнікаў адміністрацыі Байдэна піша, што Шольц агулам падтрымлівае мэты ЗША ў ціску на Пуціна з мэтай прадухілення ўварвання.

У канцы траўня ЗША наважылі не ўводзіць санкцыі супраць аператара СП-2 Nord Stream 2 AG дзеля стасункаў з Нямеччынай. Згодна з дамоўленасцю Байдэна і канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель, РФ не павінна выкарыстоўваць энэргетыку як зброю супраць суседзяў. За гэта ёй абяцаюць санкцыі. 10 верасня «Газпром» заявіў аб заканчэнні будаўніцтва Nord Stream 2. 23 верасня палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША адобрыла папраўкі ў абаронны бюджэт ЗША, якімі прадугледжваецца ўвядзенне санкцый супраць газаправода.

23 лістапада стала вядома, што ЗША ўводзяць новыя санкцыі супраць расейска-нямецкага газаправода Nord Stream 2: супраць двух суднаў, якія вядуць будаўніцтва газаправода, і расейскай кампаніі Transadria Ltd.

З канца кастрычніка 2021-га шэраг аўтарытэтных амерыканскіх СМІ паведамілі, што Расея нарошчвае войскі ля межаў Украіны. У Дзярждэпе ЗША занепакоеныя, што Расея можа «паўтарыць памылку 2014 года».

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен папярэдзіў: супраць РФ увядуць санкцыі, якіх яшчэ не было, а ў NATO маюць намер перакінуць дадатковыя войскі на свой усходні фланг.

Чыноўнікі адміністрацыі Байдэна ў ЗША заяўлялі, што ў іх ёсць дамоўленасць з Нямеччынай аб закрыцці газаправода Nord Stream 2, калі Расея ўварвецца ва Украіну, паведамляў Reuters.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках