28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На скліканым ЗША Саміце за дэмакратыю прэзідэнт Польшчы падымацьме пытанне аб Беларусі

6
На скліканым ЗША Саміце за дэмакратыю прэзідэнт Польшчы падымацьме пытанне аб Беларусі
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: CHARTER97.ORG

Варшава заявіла, што мае абавязацельствы перад суседзямі.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на скліканым ЗША Саміце за дэмакратыю прысвеціць свой выступ сітуацыі ў Беларусі і падтрымцы Польшчай дэмакратыі ў ёй. Пра гэта паведамляе прэс-служба польскага прэзідэнта. Саміт павінен пачацца 9 снежня.

«Прэзідэнт паўтарае, што Польшча была, ёсць і будзе апорай дэмакратыі ва ўсёй Усходняй Еўропе, а таксама ўсведамляе цану, якую яна за гэта плаціць. З боку прэзідэнта абавязкова будзе зробленая вельмі дакладная заява аб тым, што Польшча не адмовіцца ад гэтай ролі», - сказаў кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі адміністрацыі польскага прэзідэнта Якуб Кумах.

З ягоных слоў, у Варшавы ёсць абавязацельствы перад суседзямі.

«Польшча, як краіна, сталіца якой знаходзіцца ўсяго ў 200 км ад граніцы з Беларуссю, мае абавязацельствы перад нашымі суседзямі», - дадаў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках