25 красавiка 2024, Чацвер, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лія Ахеджакава: Чаму замежнымі агентамі называюць найлепшых людзей у прафесіі?

8
Лія Ахеджакава: Чаму замежнымі агентамі называюць найлепшых людзей у прафесіі?
Лія Ахеджакава

Прамова вялікай актрысы на ўручэнні тэатральнай прэміі выклікала сапраўдны фурор у Расеі.

Расейская актрыса Лія Ахеджакава стала лаўрэаткай ганаровага прыза «Легенда сцэны» на цырымоніі прэміі «Зорка Тэатрала», якая прайшла 6 снежня ў Тэатры імя Вахтангава. Статуэтку актрысе ўручалі ў фінале цырымоніі. Яна вымавіла прамову, пасля якой працаўнікі тэлевізіі шапталіся паміж сабой у кулуарах тэатра: «Усё адно ніхто ў эфір не дасць». Выступ Ліі Меджыдаўны доўжылася 12 хвілін. «Суразмоўца» прыводзіць тэкст і відэазапіс другой, «забароненай» часціны прамовы Ахеджакавай.

«Быць ці не быць - вось у чым пытанне, - пачала актрыса з Шэкспіра. - Сэнсы сталі мяняцца. «Легенда» - якое вялікае слова! Але [цяпер] гістарычная памяць народа, трагічная памяць, заварочваецца ў прыгожую легенду, а замест сапраўднай гісторыі нам падсоўваюць легенду. Больш за тое, яе трэба прытрымлівацца, інакш, таварышы, Бастрыкін. «Патрыятызм» - які сэнс у гэтага слова? Вялікі сэнс! І раптам выяўляецца, што нейкая група абражаных патрыётаў, якія называюць сябе SERB, прыходзіць да тэатра, не паглядзеўшы спектакль, і патрабуе выкараніць памылкі ў спектаклі. Нейкая неймаверная цэнзура! Прычым пагражаюць, што калі да іх не прыслухаюцца, то тады такое пакаранне: у залу прыходзіць чалавек, патрыёт, і з бутэлькі распырсквае фекаліі. Як шампанскае. І ўцякае. І яны ўжо гэта рабілі. Або, як Алегу Паўлавічу Табакову, на прыступцы кладзецца адрэзаная галава свінні.

Або іншыя патрыёты, якія называюцца «ветэраны вайны». Але я не магу сабе ўявіць, каб ветэраны бегалі па тэатрах і займаліся цэнзурай, выводзілі тэатр на чыстую ваду. Але сапраўды «ветэраны» пішуць даносы на спектаклі, якія не бачылі. І прыходзіць следчы ў тэатр, і мяне дапытваюць... А я за свой тэатр ручаюся. І за сваіх аўтараў ручаюся, я ім давяраю. І за тыя сэнсы, якія я нясу.

І яшчэ адзін страчаны сэнс. Што такое «замежны агент»? Гэта ж шпіён, які за грошы ходзіць, нюхае тут нешта і разбурае нашае жыццё. Але чаму званне замежнага агента прысвойваецца найлепшым людзям у прафесіі? Найлепшым! Найлепшыя журналісты, найлепшыя праваабаронцы. Мой сябар Леў Панамароў - замежны агент. Мой любімы «Дождь», які быў у тэлевізары і цяпер сышоў у партызаны, - таксама замежны агент. Гэта наш «Дождь», які ніколі нас не падманваў. І самае галоўнае, наш «Мемарыял».

Мне няма дзе гэта сказаць, але тут сядзяць людзі тэатра, і я ведаю, што мы разумеем адно аднаго. «Мемарыял» - шпіён, а з кіраўніка петразаводскага «Мемарыяла» Юрыя Аляксеевіча Дзмітрыева пяты год здзекуюцца. То 13 гадоў даюць, цяпер 15 за тое, што ён аднаўляў імёны расстраляных ні за што ні пра што падчас вялікага тэрору. Імёны тысяч людзей... Я была там, у Сандармоху. Гэта герой нашага часу. І мы ўсёй краінай глядзім, як пяты год катуюць гэтага чалавека. Гэта да пытання аб тым, быць ці не быць. Вось у чым пытанне».

У першай частцы выступу Лія Ахеджакава ўзгадвала галоўныя тэатры свайго жыцця і Ніну Ургант, якой на цырымоніі таксама павінны былі ўручыць аналагічны прыз «Легенда сцэны». «Кожны раз, калі я грала ў Александрынцы, мне давалі грымёрную Ніны Ургант», - успамінала Лія Меджыдаўна. Аднак за тры дні да «Зоркі Тэатрала» Ніны Ургант не стала. Прэмія была ўручаная ёй пасмяротна…

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках