25 красавiка 2024, Чацвер, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы: Калі расейцы пойдуць у наступ, нармальна атрымаюць па зубах

8
Украінскія вайскоўцы: Калі расейцы пойдуць у наступ, нармальна атрымаюць па зубах
Фото: Генштаб ВСУ/Facebook

Украіна не дасць слабіну.

«Новое время» спытала ўкраінскіх вайскоўцаў, ці магчымы напад Расеі ў пачатку 2022 года, як гэта прагназуюць украінская і заходняя выведкі, і наколькі Украіна гатовая да найгоршага сцэнару.

Андрэй Рымарук, кіраўнік вайсковага аддзела Дабрачыннага фонду «Вярніся жывым»:

Сказаць, што цяпер Расея рыхтуецца напасці на Украіну і канцэнтруе вялікую колькасць войскаў…гэта не так. Пікавае павелічэнне вайсковай тэхнікі і жывой сілы было ў красавіку. Тады іх было на 20% больш, чым цяпер.

Лінія абароны на ўсходзе Украіны - сістэма траншэй, акопаў, узводна-апорных пунктаў, рот і г.д. Праехаць побач з дзясяткамі тысяч замінаваных квадратных кіламетраў будзе немагчыма. Другая лічба - 90 тысяч чалавек. Ці змогуць яны прарвацца і ўтрымаць такую ??тэрыторыю? Канечне, не. Калі напад і будзе, то значна больш гібрыдны, чым у 2014 годзе.

Пазыўны Фрост, вайсковец УСУ:

Не магу сказаць так ці не. Я сам цяпер у чаканні. Мае сябры цяпер на фронце, я пра іх хвалююся.

Яны адчуваюць нашы нервы, ці не дамо мы слабіну. Калі пойдуць у наступ, нармальна атрымаюць па зубах. Магчымасці ёсць. Мы не такія слабыя, як некалі.

Алег Сідарэнка, вайсковец УСУ:

Я бачу ў гэтым ускосную агрэсію. Бо за намі ўвесь свет, які за гады вайны давёў, што гатовы падтрымаць, калі трэба, і ваеннай місіяй, і жывой сілай нашу незалежнасць. Я не бачу праяў агрэсіі з боку «оркаў» як на поўначы з боку Беларусі, так і з боку Расейскай Федэрацыі. Але расслабляцца нашым хлопцам некалі. Вядома, яны ўсе гатовыя.

Мы ўжо нямала варожай сілы знішчылі. Успомніце Таманскую дывізію: колькі тамака хлопцаў з Расеі былі кінутыя проста на смерць. Колькі было кінутае на смерць з Растоўскай брыгады. І яны ўсе пацярпелі паразу. Мы гатовыя даць годны адпор кожнаму ворагу, які нападзе на нашу краіну.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках