21 студзеня 2022, Пятніца, 5:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаваны Крым прыбыла дэлегацыя лукашыстаў

26
У акупаваны Крым прыбыла дэлегацыя лукашыстаў

Афіцыйны Менск адкрыта прызнае анэксаваны паўвостраў расейскім.

Сёння ў акупаваны Расеяй украінскі Крым прыбыла лукашэнкаўская дэлегацыя, паведамляе РІА «Новости».

У склад дэлегацыі ўвайшлі лукашысты Аляксандр Шацько, Аляксандр Шпакоўскі, Аляксей Дзерман, Сяргей Лушч, Аляксей Аўдонін.

Як нядаўна заявіў Аляксандр Лукашэнка, ён сам мае намер наведаць Крым, і ёсць дамоўленасць з Уладзімірам Пуціным, а таксама што Крым дэ-факта і дэ-юрэ стаў расейскім пасля рэферэндуму 2014 года.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».