24 красавiка 2024, Серада, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая кіраўніца МУС Нямеччыны назвала дзеянні рэжыму Лукашэнкі бесчалавечнымі

4
Новая кіраўніца МУС Нямеччыны назвала дзеянні рэжыму Лукашэнкі бесчалавечнымі
НЭНСІ ФЭЗЕР

Менск эксплуатуе людзей, якія знаходзяцца ў гаротным становішчы.

Новая міністарка ўнутраных спраў Нямеччыны Нэнсі Фэзер (Nancy Faeser) назвала «скандальным і бесчалавечным» выкарыстанне Менскам мігрантаў у якасці інструмента ў канфлікце з Еўрапейскім Звязам. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка эксплуатуе людзей, якія знаходзяцца ў гаротным становішчы, дзеля дасягнення ўнутрыпалітычных мэт, заявіла Фэзер у чацвер, 9 снежня, у Брусэлі падчас сваёй першай сустрэчы з калегамі па пасадзе з іншых дзяржаў ЕЗ, паведамляе "Немецкая волна".

Разам з тым Еўразвяз дасягнуў «першых поспехаў» ва ўрэгуляванні гэтага канфлікту, уважае Нэнсі Фэзер. Яна назвала важным выкананне прававых стандартаў на межах ЕЗ. Акрамя таго, неабходна забяспечыць доступ гуманітарных арганізацый і еўрапейскай памежнай службы Frontex да мігрантаў, якія знаходзяцца ў раёне беларуска-польскай мяжы.

Прапанова Еўракамісіі

Міністры ўнутраных спраў дзяржаў ЕЗ праводзяць кансультацыі аб далейшых мерах урэгулявання крызісу, які звязаны з мігрантамі з Блізкага Усходу, дастаўленымі беларускім рэжымам да мяжы краіны. У парадак дня ўнесеная прапанова Еўракамісіі часова абмежаваць правы мігрантаў у Польшчы, Літве і Латвіі. Яна прадугледжвае, што на працягу найбліжэйшых шасці месяцаў іншаземцам могуць дазволіць падаваць прашэнне аб прытулку толькі ў пэўных месцах. Камісарка ЕЗ ва ўнутраных справах Ілва Ёхансан заявіла, што ва ўмовах крызісу такія захады не парушаюць асноўныя правы і свабоды ў ЕЗ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках