25 красавiка 2024, Чацвер, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія ўлады пацвердзілі новыя факты аб захопе беларускім рэжымам самалёта Ryanair

17
Польскія ўлады пацвердзілі новыя факты аб захопе беларускім рэжымам самалёта Ryanair

Мела месца спецаперацыя Лукашэнкі.

На сайце дзяржслужбаў Польшчы ад імя прэс-сакратара міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслава Жарына апублікаваны новыя факты аб пасадцы самалёта Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце 23 траўня 2021 года. Яны пацвярджаюць інфармацыю з учорашняй публікацыі New York Times.

У публікацыі польскіх уладаў расказваецца аб ходзе расследавання:

«Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) пад наглядам пракуратуры праводзіць расследаванне паводле факта вымушанай пасадкі 23 траўня 2021 года ў аэрапорце Менска рэйса Ryanair з Афін у Вільню з Раманам Пратасевічам на борце. Падчас расследаванняў былі заслуханы некаторыя пасажыры і прадстаўнікі авіякампаній, самалёт агледжаны, запісы прааналізаваны і сабраны іншыя доказы. У ходзе судовага разбору таксама былі сабраны справаздача і матэрыялы ад непасрэднага сведкі дзеянняў, зробленых у той дзень на дыспетчарскай у Менску».

Да якой высновы прыйшло следства на гэты момант:

«Доказы паказваюць, што 23 траўня афіцэр беларускага КДБ прысутнічаў у аператыўным пакоі падчас кіравання паветраным рухам. У ключавы момант ён узяў пад кантроль працу авіядыспетчара. Ён даў інструкцыі супрацоўніку, які кантактаваў з пілотам. Менавіта афіцэр аддаваў каманды і прымаў рашэнні адносна высадкі ў У той жа час афіцэр КДБ падтрымліваў тэлефонны кантакт з кімсьці, каму ён паведаміў пра тое, што адбывалася з самалётам, трэба падкрэсліць, што ўзяцце пад кантроль дыспетчарскай вышкі агентам спецслужбаў - гэта нешта беспрэцэдэнтнае, якое выходзіць за рамкі правілаў і практыкі.

Дзякуючы аперацыям, праведзеным падчас польскага расследавання, ход падзей у менскім аэрапорце быў устаноўлены і задакументаваны. Таксама было ўстаноўлена, што падчас палёту не было пагрозы выбуху бомбы, што пацвярджаецца тым фактам, што першая інфармацыя аб пагрозе была пададзеная пілоту да адпраўкі электроннага ліста, аб якім гаварылася падчас размовы. Таксама дзеянні ў аэрапорце Менска, у тым ліку паводзіны экстранных службаў і супрацоўнікаў аэрапорта, указалі на адсутнасць пагрозы, аб якой дыспетчарская служба паінфармавала пілота. Уся сітуацыя была справакаваная беларускім бокам для пасадкі самалёта ў Менску.

Мы сутыкнуліся з аперацыяй рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які дзякуючы апісаным дзеянням, у тым ліку пагрозам і тэрарызаванню пілота, прымусіў здзейсніць пасадку цывільнага самалёта з мэтай затрымання дысідэнта, які знаходзіўся на борце. У рамках гэтай аперацыі беларускіх спецслужбаў стваралася ўражанне, што існуе пагроза выбуху цывільнага самалёта».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках