18 красавiка 2024, Чацвер, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыйскія правыя папулісты спыняюць супрацоўніцтва з «Адзінай Расеяй»

5
Аўстрыйскія правыя папулісты спыняюць супрацоўніцтва з «Адзінай Расеяй»

Лідар АПС заявіў, што ніколі не разумеў мэтазгоднасці супрацоўніцтва з «партыяй жулікаў і злодзеяў».

Правапапулісцкая Аўстрыйская партыя свабоды (АПС) разрывае супрацоўніцтва з расейскай кіруючай партыяй «Адзіная Расея». Пагадненне аб міжпартыйным узаемадзеянні, тэрмін дзеяння якога заканчваецца ў канцы 2021 года, не будзе працягнутае, заявіў у чацвер, 9 снежня, лідар АПС Херберт Кікль, паведамляе DW.

«Нам гэта проста не трэба», - растлумачыў былы аўстрыйскі міністр унутраных спраў, дадаўшы, што ніколі не разумеў «мэтазгоднасці» пагаднення з партыяй расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Апазіцыйны палітык дадаў, што АПС хоча засяродзіцца на надзённых праблемах Аўстрыі і што ён не бачыць «рэсурсаў для чагосьці яшчэ».

Пагадненне праіснавала 5 год

Пяцігадовае пагадненне аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве паміж дзвюма партыямі было заключана ў снежні 2016 года тагачасным лідарам АПС Хайнцам-Крысціянам Штрахе падчас візіту ў Маскву. Штрахе сышоў у адстаўку з пасады лідара партыі і віцэ-канцлера Аўстрыі ў 2019 годзе праз скандал, які атрымаў назву «Ібіца-гейт». У канцы жніўня ён быў прысуджаны да 15-месячнага ўмоўнага тэрміну за карупцыю.

Пагадненне паміж АПС і «Адзінай Расеяй» прадугледжвала рэгулярны абмен прадстаўнікамі на розных узроўнях. Аўстрыйская партыя заўсёды зняпраўджвала абвінавачанні ў тым, што атрымлівае фінансавую падтрымку з Расеі.

У 2018 годзе міністарка замежных спраў Аўстрыі ад АПС Карын Кнайсль выклікала рэзкую крытыку, запрасіўшы Пуціна на сваё вяселле. З чэрвеня 2021 года Кнайсль уваходзіць у раду дырэктараў расейскай нафтавай кампаніі «Раснафта».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках