25 красавiка 2024, Чацвер, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку здзівяць страты ад санкцый

9
Лукашэнку здзівяць страты ад санкцый

Дыктатара чакае сюрпрыз.

Рэжым папярэджвае, што трэба рыхтавацца да горшага. Што адбываецца насамрэч, «Белсат» разбіраўся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Чарговы пакет санкцый увялі праз міграцыйны крызіс. Наколькі істотным будзе гэты ўдар па беларускай эканоміцы і фактар уплыву на ўлады Беларусі? Эканаміст Сяргей Чалы звяртае ўвагу:

«Па-ранейшаму вельмі вялікія разбежкі ў ацэнках. Вельмі смешна было назіраць, як улады вельмі па-рознаму, даслоўна з розніцай у некалькі дзён ставіліся да гэтага новага пакета. Лукашэнка, як мы ведаем, у інтэрв'ю Кісялёву сказаў, што ён нават не даручаў лічыць, колькі гэтыя санкцыі могуць прынесці шкоды. Бо гэта дробязь. І, з ягоных слоў, падлікі будуць каштаваць даражэй, чым тая шкода, якую яны могуць прынесці».

Пачынаюцца абвастрэнні ў дачыненнях з Украінай - трэцім гандлёвым партнёрам Беларусі. Перад гэтым быў рост рынку збыту, у тым ліку нафтапрадуктаў.

«Вонкавы фактар быў вызначальным у ацэнках таго, што адбываецца на гэты год, роўна гэтак жа ён фактычна з'яўляецца асноўным у прагнозах на наступны год».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках