19 красавiка 2024, Пятніца, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даведзеная эфектыўнасць метаду Сальвадора Далі

12
Даведзеная эфектыўнасць метаду Сальвадора Далі

Навукоўцы Універсітэта Сарбоны давялі спосаб Сальвадора Далі павысіць крэатыўнасць.

Навукоўцы Універсітэта Сарбоны ў Францыі высветлілі, што можна павысіць здольнасць да творчасці, калі прачнуцца адразу ж пасля засынання. Пра гэта паведамляецца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Science Advances.

Даследчыкі наважылі давесці эфектыўнасць метаду, якім карысталіся мастак-сюррэаліст Сальвадор Далі і вынаходнік Томас Эдысан. Згодна з ім, пасля засяроджанага абдумвання праблемы трэба ўзяць у рукі цяжкі прадмет. Калі чалавек засынае, ён губляе прадмет і прачынаецца, пасля чаго запісвае думкі, якія прыйшлі да яго ў галаву адразу пасля абуджэння.

Вядома, што большасць людзей адчуваюць фазу сну N1 - кароткі інтэрвал паміж няспаннем і паўнавартасным сном. У даследаванні прынялі ўдзел 103 чалавекі, якія трымалі ў руках кубак пры засынанні. Перад гэтым ім давалі паслядоўнасці з васьмі лікаў і трэба было з дапамогай двух матэматычных прынцыпаў высветліць, якім павінен быць наступны лік. Аднак гэты лік быў заўсёды такім жа, як другі ў паслядоўнасці. Кожнага з добраахвотнікаў забяспечылі зондамі для вымярэння мазгавых хваль, каб вызначыць, ці сапраўды яны заснулі.

Людзі, якія ўваходзілі ў фазу N1 і выходзілі з яе пры абуджэнні, з большай верагоднасцю вызначалі нематэматычны спосаб развязання лічбавай праблемы - 83 працэнты з іх здагадаліся аб гэтым у параўнанні з 30 працэнтамі тых, хто не засынаў падчас эксперыменту. Паколькі для гэтага патрабавалася творчае мысленне, навукоўцы мяркуюць, што тэхніка, якая выкарыстоўваецца, дазваляе палепшыць крэатыўнасць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках