20 красавiка 2024, Субота, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць карупцыянераў з Украіны

13
ЗША ўвялі санкцыі супраць карупцыянераў з Украіны

Хто ўвайшоў у спіс.

Злучаныя Штаты Амерыкі ўвялі санкцыі супраць карупцыянераў з Украіны. У спіс трапілі былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Партноў і былы кіраўнік Канстытуцыйнага суда Украіны Аляксандр Тупіцкі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на Міністэрства фінансаў ЗША.

Андрэй Партноў

Былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Партноў (падчас прэзідэнцтва Віктара Януковіча), як адзначае Мінфін ЗША, праз хабарніцтва наладзіў шырокія сувязі з судовым і праваахоўным апаратам Украіны.

«Партноў заслужана абвінавачваўся ў выкарыстанні свайго ўплыву для прыняцця рашэнняў ва ўкраінскіх судах, а таксама ў падрыве намаганняў у рэфармаванні судовай сістэмы», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама міністэрства адзначае, што ў 2019 годзе Партноў спрабаваў кантраляваць украінскую судовую сістэму і прызначыць лаяльных чыноўнікаў на вышэйшыя судовыя пасады.

«У сярэдзіне 2019 года Партноў уступіў у змову з высокапастаўленай службовай асобай ўкраінскага ўрада, каб сфармаваць вышэйшыя юрыдычныя інстытуты краіны ў сваіх інтарэсах і паўплываць на Канстытуцыйны суд Украіны. Акрамя таго, Партноў быў замешаны ў спробе паўплываць на генеральнага пракурора Украіны», - дадалі ў Мінфіне ЗША.

Пад абмежаванні патрапіў і дабрачынны фонд Партнова.

Аляксандр Тупіцкі

Дзяржаўны дэпартамент ЗША абвясціў, што ўводзяцца санкцыі супраць былога кіраўніка Канстытуцыйнага суда Украіны за «сур'ёзныя карупцыйныя дзеянні». Між іншым, за атрыманне грашовага хабару падчас працы ва ўкраінскай судовай сістэме.

Акрамя таго, пад санкцыі патрапіла ягоная жонка Вольга Тупіцкая.

Санкцыі прадугледжваюць забарону на ўезд на тэрыторыю ЗША.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках