28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ford хоча цалкам перайсці на электрамабілі ў Еўропе

6
Ford хоча цалкам перайсці на электрамабілі ў Еўропе
ФОТА: GETTY IMAGES

Кампанія плануе выдаткаваць 1 мільярд даляраў на абнаўленне завода ў Кёльне.

Ford стаў першым найбуйнейшым аўтавытворцам, які анансаваў поўны пераход на вытворчасць электрамабіляў у Еўропе. Кампанія плануе перайсці на электрамабілі да 2030 года.

Пра гэта паведамляе агенцтва BBC.

Кампанія Ford плануе выдаткаваць 1 мільярд даляраў на абнаўленне завода ў нямецкім Кёльне для вытворчасці электрамабіляў для масмаркета. Да 2026 года Ford яшчэ плануе вырабляць гібрыдныя мадэлі аўтамабіляў.

«Наша заява па трансфармацыі завода ў Кёльне, дзе мы працуем у Нямеччыне ўжо на працягу 90 гадоў, з'яўляецца адной з найважнейшых, з якімі Ford выступаў за цэлае пакаленне», - заявіў прэзідэнт Ford у Еўропе Сцюарт Роўлі.

Ford далучыўся да Jaguar, Bentley і іншых кампаній, якія наважылі перайсці на вытворчасць электракараў на фоне новых абмежаванняў, якія ўводзяць у краінах Еўропы, і ўвядзення больш жорсткіх стандартаў да выкідаў.

Як распавялі ў BBC, сёлета еўрапейскіх аўтавытворцаў чакаюць значныя штрафы за неадпаведнасць экалагічным стандартам у выкідах, а шэраг краін Еўропы наогул плануе забараніць продаж аўтамабіляў на рухавіках унутранага згарання.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках