20 красавiка 2024, Субота, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каця Андрэева і Даша Чульцова, як і ўсе палітзняволеныя, выйдуць на волю

15
Каця Андрэева і Даша Чульцова, як і ўсе палітзняволеныя, выйдуць на волю
ДАР'Я ЧУЛЬЦОВА (ЗЛЕВА) І КАЦЯРЫНА АНДРЭЕВА
ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

Як хутка - залежыць толькі ад нас.

Галоўная рэдактарка Charter97.org Наталля Радзіна пракаментавала ў «Фэйсбуку» прысуд лукашэнкаўскага судзілішча журналісткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай (Бахвалавай) і Дар'і Чульцовай:

- А чаму мы так дзівімся? Калі людзі ў Беларусі ні за што атрымліваюць сёння па 4-5 гадоў турмы, то чаму б журналістак гэтак жа ні за што не асудзіць на 2 гады калоніі? У нас што, асаблівы статус і ахоўная грамата ад прававога беззаконня?

Памятаю, як некалькі гадоў таму адна калега сказала: «Ну, Радзіна, цябе ж прыцягнулі пасля выбараў і такі артыкул павесілі (арганізацыя масавых беспарадкаў, да 15 гадоў), бо ты ў палітыку ўлезла. Была б «сапраўднай», нейтральнай, журналісткай, ніхто б цябе не крануў». Я тады калегу папрасіла крыху пачакаць: прыйдуць і па астатніх і ніякая нейтральнасць не дапаможа.

Заўсёды здзіўлялі надзеі на нейкі здаровы сэнс у дыктатуры - «Не, ну гэта ўжо будзе залішне, на гэта яны не пойдуць». Людзям, якія спадзяюцца на розум, цяжка ўсвядоміць, што гэтая сістэма вар’яцкая.

Каця Андрэева і Даша Чульцова - сапраўдныя, неабыякавыя журналісткі. Я ўпэўнена, што яны, як і ўсе палітзняволеныя, выйдуць на волю. Як хутка - залежыць толькі ад нас.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках