16 красавiка 2024, aўторак, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар нумар раз: Крэмль атакуе Лукашэнку

52
Удар нумар раз: Крэмль атакуе Лукашэнку
Фото: Bloomberg

Наступныя на чарзе – Шэйман і Алексін.

У Крамлі прынятая пастанова пра сістэмную барацьбу з кантрабанднымі схемамі набліжаных да Лукашэнкі алігархаў. У першую чаргу пастаўленая задача разабрацца з кветкавым і цыгарэтным «бізнэсам». Ужо цяпер Федэральная мытная служба накіроўвае фуры з кветкавай прадукцыяй з Беларусі на склады часовага захоўвання для агляду. Відавочна, што пасля «прастою» кветкі будуць непрыдатныя для наступнай рэалізацыі, піша тэлеграм-канал «Минская семибоярщина».

Нагадаем, «сакрэтным» распараджэннем Лукашэнкі некаторыя беларускія «рээкспарцёры» вызваленыя ад выплаты ПДВ і мытаў пры ўвозе кветак з-за мяжы. Больш за тое, пры пастаўцы кветкавай прадукцыі ў Расею штучна заніжаецца кошт прадукцыі і падаткаабкладаная база для ўвознага ПДВ. У выніку кантрабандная прадукцыя з Беларусі на 30% таннейшая, чым у канкурэнтаў, якія пастаўляюць у Расею наўпрост.

У выніку за апошнія 5 гадоў Беларусь стала найбуйнейшым хабам у перавалцы кветак з Нідэрландаў, Эквадора і Калумбіі і галоўным пастаўшчыком жывых кветак у Расею, павялічыўшы пастаўкі больш чым у 100 разоў. На кожнай фуры кветак набліжаныя да Лукашэнкі «дзялкі» зарабляюць блізу $ 10000. Як паведамілі калегі, кантрабандная схема функцыянуе больш за 4 гады. За год завозіцца блізу 900 млн штук. Удзельнічаюць у гэтым даволі вядомыя кампаніі «Глобалкастом», «Логекс», «Газ венчура» і «Брэміна груп», за якімі стаяць кіраўнік кіраўніцтва справамі Віктар Шэйман, бізнэсмэны Аляксей Алексін, Мікалай Варабей і Аляксандр Шакуцін.

На чарзе безакцызная кантрабанда беларускіх цыгарэтаў, якую таксама арганізаваў Аляксей Алексін пры падтрымцы Віктара Шэймана...

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках