25 красавiка 2024, Чацвер, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці будуць з 1 сакавіка прыходзіць «лісты шчасця» за тэхагляд у Беларусі?

13
Ці будуць з 1 сакавіка прыходзіць «лісты шчасця» за тэхагляд у Беларусі?

У гэты дзень набывае моц новы КаАП, але ёсць адзін нюанс.

19 лютага шэраг беларускіх СМІ напісалі пра тое, што з 1 сакавіка аўтаўладальнікі Беларусі будуць атрымліваць «лісты шчасця» не толькі за перавышэнне хуткасці і паркоўку ў асобных месцах, але і за няпройдзены дзяржаўны тэхагляд. А беручы да ўвагі, што большасць беларускіх кіроўцаў ездзіць без тэхагляду, многія не на жарт расхваляваліся.

Выданне kp.by праверыла і даведалася, што да чаго.

З 1 сакавіка 2021 года ў Беларусі пачынае дзеянне новы КаАП. Сярод іншага, там ёсць змены і для кіроўцаў. Вось галоўныя: усе адміністрацыйныя правапарушэнні падзеленыя на тры катэгорыі. Мяняюцца і пакаранні для некаторых парушэнняў. Нарэшце прапісаныя ў новым кодэксе і пакаранні, зафіксаваныя камерамі. Цяпер «лісты шчасця» будуць прыходзіць не толькі за хуткасць, але і за няправільную паркоўку, праезд на чырвонае, адсутнасць тэхагляду або страхоўкі.

Ці значыць гэта, што «лісты шчасця» будуць «прылятаць» кіроўцам ужо з 1 сакавіка? Не. Таму што не гатовая тэхнічная частка. Хоць да гэтага ўсё ішло ўжо досыць даўно – бракавала толькі зменаў у заканадаўстве. Тэхнічная праца вядзецца ўжо даўно – перыядычна розныя вытворцы абсталявання ладзілі так званыя «пілотныя зоны», якія дэманструюць працу свайго абсталявання. Такія камеры з'яўляліся на скрыжаванні Платонава-Казлова, на Партызанскім праспекце каля гіпермаркета «Прастор» і на праспекце Незалежнасці ля цырка.

Нагадаем, цяпер за адсутнасць тэхагляду (афіцыйна ён называецца за «кіраванне транспартным сродкам, у дачыненні да якога не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху») належыць штраф – ад 29 да 87 рублёў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках