29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каранік уявіў сябе гэткім абшарнікам і ў сваім хворым розуме летуціць, што ўсе вакол – ягоныя прыгонныя»

73
«Каранік уявіў сябе гэткім абшарнікам і ў сваім хворым розуме летуціць, што ўсе вакол – ягоныя прыгонныя»

Жыхары Гародні ў шоку ад «губернатара».

Пра гэта тэлеграм-каналу «Баста» піша працаўніца адной з гарадзенскіх устаноў культуры:

- Гарадзенскі «губернатар» гуляе. У чацвер званок нам на працу (установа культуры), маўляў патрэбныя артысты выконваюць «застольныя-патрыятычныя песні» (я пра існаванне такіх не чула). Адміністрацыя з аддзела культуры яшчэ заявіла, што трэба будзе спяваць пад баян.

Натуральна артысты абурыліся. На што мадам з аблвыканкама (шмат хто ў горадзе яе ведае, вяла праўладны шабас), сказала: калі «губернатар» скажа ўсім спяваць пад баян, будзем спяваць. На секундачку, у планах гэтае «мерапрыемства» было пазначанае як сустрэча адміністрацыі з вайскоўцамі на гожскім палігоне. А фактычна алкагольная вечарына ў Караніка. Мабыць, куплю аўто жонцы абмывалі.

Дарэчы, з нагоды Караніка, да яго многія адмовіліся ехаць. Абавязалі дзіцячыя музычныя школы з раёна ўдзельнічаць.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках