23 красавiка 2024, aўторак, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яшчэ крыху - і лапці давядзецца абуваць»

7
«Яшчэ крыху - і лапці давядзецца абуваць»

А тут ужо і мука ў Гомелі скончылася.

Працягнем наконт Сочы. Са звестак ТГ-канала «Нік і Майк», Лукашэнка павінен быў быць у Сочы да серады. Размова ў панядзелак склалася так, як склаўся. З Мядзведзевым не сустрэліся, затое на свежым паветры пабавіліся. «Масандра» ў сваім тэлеграм-канале потым радасна рабіла справаздачу, што сустрэча зацягнулася на цэлых 6,5 гадзін. Ага, вельмі зручна размаўляць, з'язджаючы з гары...

З Пуціным стэлефанаваліся яшчэ ўчора, але грошай усё адно не далі. Адначасна «Газпрам» спыняе будоўлю ў Менску. Настрою катацца на лыжах у самоце няма. Тым больш без грошай. А тут ужо і мука ў Гомелі скончылася. Яшчэ крыху - і лапці давядзецца абуваць.

Толькі і застаецца, што ўспамінаць, як спрытна выперадзіў Пуціна на снегаходзе. Таксама дасягненне ў цяперашніх умовах, між іншым.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках