25 красавiка 2024, Чацвер, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік САЗ распавёў, калі скончыцца пандэмія каранавіруса

Прадстаўнік САЗ распавёў, калі скончыцца пандэмія каранавіруса

Найгоршы сцэнар мінуў.

Пандэмія каранавіруса можа скончыцца ў пачатку 2022 года, такое меркаванне агучыў кіраўнік Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Ханс Клюге ў інтэрв'ю дацкаму тэлеканалу DR, піша сайт ria.ru

«Найгоршы сцэнар ззаду. Мы ведаем пра вірус больш у параўнанні з 2020 годам, калі вірус толькі пачаў распаўсюджвацца», - адзначыў Клюге.

Паводле ягоных слоў, інфекцыя, тым не менш, працягне распаўсюджвацца, але неабходнасці захоўваць усе жорсткія абмежаванні і пільнавацца агульнанацыянальных локдаўнаў неўзабаве не будзе.

Ханс Клюге таксама адзначыў, што гэта магчымае развіццё падзей, паколькі цяпер дакладны зыход вызначыць па-ранейшаму цяжка.

Між тым у свеце, са звестак з афіцыйнага сайта САЗ, у перыяд з 15 да 21 лютага зафіксавана 2 457 026 новых выпадкаў і 66 359 смяротных вынікаў.

Гэты паказчык на 11% ніжэйшы ў параўнанні з тыднем, які доўжыўся з 8 да 14 лютага. Колькасць новых смерцяў таксама працягвала зніжацца цягам апошніх трох тыдняў, дадалі ў арганізацыі.

Разам з тым, паводле інфармацыі САЗ, працягваюць распаўсюджвацца новыя штамы каранавіруса. Так, «брытанскі» штам знайшлі ўжо ў 101 краіне (на сем больш, чым на папярэднім тыдні), «паўднёваафрыканскі» - у 51 краіне (+5), а «бразільскі» штам - у 29 (прырост яшчэ ў 8 краінах).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках