19 красавiка 2024, Пятніца, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч абвясціла аб сваім вяртанні ў Беларусь

8
Святлана Алексіевіч абвясціла аб сваім вяртанні ў Беларусь
СВЯТЛАНА АЛЕКСІЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Нобелеўская лаўрэатка плануе неўзабаве пабачыць новую краіну.

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў літаратуры Святлана Алексіевіч анансавала сваё вяртанне ў Беларусь з Нямеччыны, дзе яна цяпер знаходзіцца на лячэнні.

З яе слоў, якія прыводзіць Беларускі фонд культурнай салідарнасці, беларусам цяпер «вельмі важна захавацца маральна»: «Я думаю, гэта адзінае выйсце са становішча: трэба захаваць павагу да сябе. Наперадзе вясна, яна павінна стаць сур'ёзным выпрабаваннем».

Пісьменніца расказала, што ў жніўні бачыла на маршах такі плакат: «Беларусы, прабачце, што я не верыла ў вас і хацела з'ехаць».

«Цяпер у Еўропе, як толькі чуюць слова «беларусы», адразу кідаюцца з пытаннямі: «Як там у вас? Што там у вас?» Мы як палітычная нацыя з'явіліся не толькі самі для сябе, мы з'явіліся і для свету», - адзначыла яна.

Алексіевіч запэўнівае, што ніколі б не з'ехала, «калі б маё здароўе было крыху мацнейшым»: «Але ў маіх планах, вядома, стаіць вясновае вяртанне ў Менск. І я б хацела вярнуцца ў новую краіну. Кожны з нас сёння павінен выстаяць».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках