25 красавiка 2024, Чацвер, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сустрэча ў Сочы: без гальштукаў і без вынікаў

18
Сустрэча ў Сочы: без гальштукаў і без вынікаў

Няўдачы Таракана пачаліся з таго, што Украіна перакрыла неба для ягонага самалёта.

У панядзелак 22 лютага адбылася не толькі сустрэча міністраў замежных спраў Еўрапейскага Звязу, але і «саміт без гальштукаў» Пуціна і Лукашэнкі.

У першай палове панядзелка з'явіліся паведамленні, што Украіна забараніла пралятаць над сваёй тэрыторыяй беларускаму «борту №1», якім пакуль яшчэ распараджаецца Лукашэнка. Таму ляцець да Сочы яму давялося іншым шляхам. Заадно ў інтэрнэт-прасторы з'явіліся разважанні: што рабіць дыктатару, калі краіны Еўразвязу, якія не прызнаюць яго легітымным, зробяць па прыкладу Кіева?

Потым увага аглядальнікаў пераключылася на саміт у Брусэлі, і толькі позна ўвечары ў панядзелак сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці сочынскай сустрэчы: Пуцін і Лукашэнка былі апранутыя ў стылі casual, у перапынку паміж першай і другой часткай перамоваў пакаталіся на лыжах і паабедалі, а на развітанне абняліся.

Эканамічную падаплёку сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі для Рускай службы «Голасу Амерыкі» пракаментаваў старшы экспэрт расейскага Інстытута эканамічнай палітыкі імя Ягора Гайдара Сяргей Жаваранкаў. Перш за ўсё, ён адзначыў, што канчаткова дамовіцца ў спрэчных пытаннях удзельнікам сустрэчы не ўдалося. «Ускосна гэта могуць пацвердзіць словы Лукашэнкі пра тое, што з 33 «дарожных карт» засталося ўзгадніць 6 - 7. А для Беларусі, зразумела, самае галоўнае пытанне - гэта так званы «падатковы манеўр у Расеі». Паводле гэтага плана да 2024 года павінны быць ліквідаваныя экспартныя падаткі на нафту і газ, якія складаюць прыкладна траціну кошту, і якія Беларусь, як член Мытнага Саюза з Расеяй не плаціць. І расейскі бюджэт замест іх падвысіць падаткі на здабычу сыравіны», - апісвае сітуацыю Сяргей Жаваранкаў.

Гэта азначае, што пры кансалідаваным (гэта значыць, усіх рэгіянальных і агульнадзяржаўным) бюджэце $15 млрд Беларусь будзе губляць паўтара - два мільярды даляраў на год «паводле самых кансерватыўных ацэнак гэтага працэсу», - падкрэслівае экспэрт.

Экспэрт мяркуе, што Лукашэнка хоча прадаўжаць палітыку «грошы, газ, нафта і ўсё астатняе ў абмен на пацалункі». Але, мяркуючы з нулявых вынікаў перамоваў у Сочы, кіраўніцтва РФ больш гуляць у такія гульні не мае намеру.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках