24 красавiка 2024, Серада, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тавары са спісу ў Беларусі могуць знікнуць, а астатнія - даражэць яшчэ хутчэй»

7
«Тавары са спісу ў Беларусі могуць знікнуць, а астатнія - даражэць яшчэ хутчэй»

Ці трэба закупляць у запас локшыну і туалетную паперу?

Пастановай урада ў лютым забароненае, а пасля абмежаванае (не больш, чым на 02%) падвышэнне коштаў сацыяльна значных тавараў. У спісе 62 тавары і 50 медпрэпаратаў.

Нагадаем, што нядаўна на шэраг тавараў былі падвышаныя стаўкі ПДВ, у сувязі з чым яны сур'ёзна падаражэлі ў лютым.

- Гэта спроба запаволіць рост коштаў, перш за ўсё сацыяльна значных тавараў, - адзначыў у экспрэс-каментары «Салідарнасці» старэйшы аналітык кампаніі «Альпары Еўразія» Вадзім Іёсуб. - Але, калі раней проста даводзіўся план для стрымлівання інфляцыі, то цяпер, па-мойму, упершыню за ўвесь час ёсць асобны план аб інфляцыі - не вышэй за 5%, і асобна аб росце коштаў сацыяльна значных тавараў - не вышэй за 4,9% .

Экспэрт адзначае, што гэта не першы выпадак спробы адміністрацыйнага стрымлівання коштаў.

- Цяпер ужо пачаўся рост коштаў тых тавараў, якія трапілі пад рост ПДВ, сярод іх лекі, дзіцячыя тавары і іншае. Вось, уласна кажучы, вярнуліся да старых забытых адміністрацыйных метадаў стрымлівання коштаў.

Такая ж сітуацыя была роўна год таму, калі на хвалі распачатай пандэміі пачалі даражаць маскі, санітайзеры, лімоны, імбір, часнок. Тады ў канцы сакавіка ўвялі такую ж пастанову, згодна з якой кошты можна было падымаць не больш, чым на 0,5% за месяц. Ужо да сярэдзіны красавіка яе давялося скасаваць.

Як доўга маюць намер прытрымлівацца чарговай пастановы, ніхто не ведае. У мінулым урадзе пры касаванні ўсё ж узяла верх эканамічная логіка. Ці збіраецца кіравацца эканамічнай логікай цяперашні ўрад, невядома, - кажа аналітык.

Новаўвядзенне, з ягоных прагнозаў, можа прывесці да двух наступстваў:

- Гэта можа быць знікненне з паліц тавараў, якія трапілі ў спіс, і больш хуткае падаражанне тых тавараў, якія ў гэты спіс не патрапілі. Імпарцёры, пастаўшчыкі, гандаль будуць старацца кампенсаваць выпадаючыя прыбыткі за кошт астатніх тавараў.

Будзе вельмі смешна, калі асобна ўдасца выканаць план у сацыяльна-значных таварах, і пры гэтым агульная інфляцыя, якая ўключае астатнія тавары, будзе значна вышэйшай, чым была б без такіх пастаноў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках